Джавані Антоніа Скаполі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джавані Антоніа Скаполі
італ.: Giovanni Antonio Scopoli
Scopoli Giovanni Antonio 1723-1788.jpg
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1723(1723-06-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 1788(1788-05-08)[3][1][4] (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, птэрыдолаг, хімік, заолаг, арнітолаг, урач, біёлаг, лепідаптэрыст, arachnologist, міколаг, геолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Батаніка, энтамалогія, хімія, металургія, медыцына
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як даследчык прыроды Альпаў
Член у
Commons-logo.svg Джавані Антоніа Скаполі на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Scopoli».

Giovanni Antonio Scopoli на Віківідах
Старонка на Віківідах
Giovanni Antonio Scopoli на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Джавані-Антоніа Скаполі (італ.: Giovanni Antonio Scopoli, 3 чэрвеня 17238 мая 1788 года), італьянска-аўстрыйскі прыродазнавец.

Быў прафесарам у Павіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1723 года ў вёсцы каля Кавалезэ, у гістарычнай вобласці Ціроль (цяпер на тэрыторыі Італіі, раней належала Аўстрыі), у сям'і адваката. Атрымаў медыцынскую адукацыю ў Інсбрукскім універсітэце.

Пасля заканчэння ўніверсітэта займаўся доктарскай практыкай у Кавалезэ і Венецыі. Шмат падарожнічаў па тэрыторыі Альпаў, дзе збіраў энтамалагічныя і гербарныя калекцыі. Пазней працаваў урачом у Ідрыі, на тэрыторыі сучаснай Славеніі.

У 1761 годзе апублікаваў сваю вядомую працу «Атручванне ртуццю» (лац.: De Hydroargyro Іdrіensі Tentamіna). Даследаваўшы раслінны і жывёльны свет Крайны, выдаў кнігі па яе флоры (лац.: Flora Carnіolіca, 1760) і насякомых (Entomologіa Carnіolіca, (1763).

У 1769 годзе атрымаў званне прафесара хіміі і металургіі ў Горнай акадэміі Шэмніца (цяпер Славакія).

Працаваў разам з Ладзара Спаланцані над доказам тэорыі, паводле якой жыццё не можа самазараджацца, а жывыя істоты паходзяць ад іншых жывых істот.

У 1786 годзе Скаполі апісаў тыпавы від маскіта Phlebotomus papatasi.

У гонар Скаполі Н. Жакен назваў род раслін сямейства Паслёнавыя — Scopolia Jacq. (Скаполія), ад якога паходзіць назва алкалоіда скапаламіну, які ўтрымліваецца ў ім.

У гонар Скаполі таксама названа некалькі відаў раслін, у тым ліку Scrophularia scopolii Hoppe ex Pers. (Залозніца Скаполі).

Найважнейшыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Methodus plantarum (1754)
  • Flora carniolica (1760)
  • Tentamina physico-chymico-medica (1761)
  • De Hydroargyro Idriensi Tentamina (1761)
  • Introductio ad usum fossuinm (1763)
  • Entomologia Carniolica, Viienna: Trattner. (1763)
  • Anni Historico-Naturales (1769—1772)
  • Principia mineralogiae (1772)
  • Flora Carniolica (1772) Tom.I, Tom.II
  • Fundamenta chemiae (1777)
  • Fundamenta botanicae (1783)
  • Deliciae Flora et Fauna Insubricae Ticini (1786—1788)
  • Rudimenta metallurgiae (1789)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. SUDOC — 2001.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11909360X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  4. Giovanni Antonio Scopoli // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11909360X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).