Перайсці да зместу

Джон Генры Ньюман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Генры Ньюман
Герб
Кардынал-дыякан (San Giorgio in Velabro[d])
12 мая 1879 — 11 жніўня 1890

Адукацыя
Дзейнасць багаслоў, паэт, англіканскі святар, каталіцкі святар, раманіст, выкладчык універсітэта, стваральнік гімнаў, філосаф, пісьменнік
Месца працы
Нараджэнне 21 лютага 1801(1801-02-21)[1][2][…]
Смерць 11 жніўня 1890(1890-08-11)[1][2][…] (89 гадоў)
Пахаванне
Маці Jemima Fourdrinier[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Генры Ньюман (21 лютага 1801, Лондан — 11 жніўня 1890, Бірмінгем) — англійскі кардынал, святы.

Вывучаў англіканскую тэалогію ў Оксфардзе, 13 чэрвеня 1824 годзе стаў пастарам у англіканскай супольнасці. Падчас свайго падарожжа па Італіі блізка пазнаёміўся з каталіцтвам. Вярнуўшыся ў Англію, ён заснаваў у 1833 годзе Оксфардскі рух — англіканскі аднаўленчы рух, асноўнаю мэтаю якога было нанава адкрыць каталіцкую спадчыну ў літургіі, тэалогіі і царкоўных структурах.

Увосень 1845 года вырашыў перайсці ў каталіцтва, а 9 кастрычніка быў афіцыйна прыняты ў Каталіцкую Царкву[5].

У 1847 годзе ён атрымаў прэсвітарскае пасвячэнне і заснаваў у Англіі Араторый імя Святога Філіпа Нэры, а ў 1879 годзе Папа Леў XIII надаў яму годнасць кардынала.

19 верасня 2010 года Папа Бенедыкт XVI беатыфікаваў яго[6]. 13 кастрычніка 2019 года Папа Францыск кананізаваў Джона Генры Ньюмана.

Зноскі