Перайсці да зместу

Джо Пешы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джо Пешы
Дата нараджэння 9 лютага 1943(1943-02-09)[1][2] (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, комік, спявак, тэлеакцёр, характарны акцёр, кінаакцёр
Кірунак драма, кінакамедыя, гангстарскі фільм[d] і драматычны фільм
Узнагароды
IMDb ID 0000582
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джозеф Фрэнк «Джо» Пешы (англ.: Joseph Frank "Joe" Pesci; нар.9 лютага 1943, Ньюарк, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр, комік і спявак. Найбольшую вядомасць атрымаў дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву з Марцінам Скарсэзэ ў фільмах «Шалёны бык» (1980), «Слаўныя хлопцы» (1990), «Казіно» (1995) і «Ірландзец» (2019).

Роля Томі Дэвіта ў «Слаўных хлопцах» прынесла Пешы прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы акцёр другога плана»; за ролю ў «Шалёным быку» быў адзначаны прэміяй BAFTA як найлепшы навічок.

Сярод іншых яркіх работ акцёра — калядныя камедыі «Адзін дома» і «Адзін дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку», крымінальная драма «Аднойчы ў Амерыцы», аскараносная кінакамедыя «Мой стрыечны брат Віні» і серыя фільмаў «Смяротная зброя». Пешы таксама з’яўляецца правобразам персанажа Полі з кампутарнай гульні Mafia: The City of Lost Heaven, якая атрымала шырокую папулярнасць і «культавы» статус.

  1. Joe Pesci // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Joe Pesci // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.