Перайсці да зместу

Махершала Алі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Махершала Алі
англ.: Mahershala Ali
Дата нараджэння 16 лютага 1974(1974-02-16)[1][2] (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэлеакцёр, кінаакцёр, тэатральны акцёр, акцёр, баскетбаліст, музыкант
Узнагароды
IMDb ID 0991810
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Махершалалхашбаз Алі (англ.: Mahershalalhashbaz Ali; нар. 16 лютага 1974(1974-02-16)[1][2], Окленд, Каліфорнія), прафесійна вядомы як Махершала Алі (англ.: Mahershala Ali) — амерыканскі акцёр. Лаўрэат прэмій «Оскар» і «Залаты глобус», а таксама прэмій Гільдыі кінаакцёраў ЗША.

Нарадзіўся ў Оклендзе (штат Каліфорнія), вырас у Хейвардзе. Яго маці — святар, бацька з’яўляўся ў тэатральных пастаноўках на Брадвеі. Названы ў гонар аднаго з сыноў прарока Ісаі ў Бібліі. Выхаваны як хрысціянін, пазней прыняў іслам, і стаў членам Ахмадыйскай мусульманскай абшчыны ў ісламе, і змяніў сваё прозвішча з Гілмар на Алі. У 1996 годзе Алі скончыў Каліфарнійскі каледж святой Марыі з вучонай ступенню ў масавай інфармацыі.

Праяўляць цікавасць да акцёрства Алі пачаў пасля таго, як сыграў ў п’есе. Пазней далучыўся да каліфарнійскага тэатра імя Шэкспіра. Некаторы час працаваў у газеце «Gavin Report». Алі таксама скончыў Нью-Ёркскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень магістра ў 2000 годзе.

  1. а б Bauer P. Mahershala Ali // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Mahershala Ali // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.