Крыстафер Уокен
Крыстафер Уокен | |
---|---|
англ.: Christopher Walken | |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1943[1][2][…] (81 год) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Georgianne Walken[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, характарны акцёр, тэатральны акцёр, танцор, акцёр агучвання, тэлеакцёр, мадэль, акцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000686 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крыстафер Уокен (англ.: Christopher Walken, пры нараджэнні Рональд Уокен (англ.: Ronald Walken); нар. 31 сакавіка 1943) — амерыканскі акцёр.
Адзін з самых актыўных галівудскіх акцёраў свайго пакалення, які, па ўласным прызнанні, практычна ніколі не адмаўляецца ад прапанаваных яму роляў, разглядаючы кожную з іх як новы досвед. Цягам апошніх дзесяцігоддзяў ён здымаецца прыкладна ў пяці фільмах штогод. Фільмы з яго ўдзелам сабралі ў паўночнаамерыканскім пракаце больш за 1,8 мільярда долараў. За ўсю сваю кар’еру зняўся больш як у 100 кінафільмах. Уокен змог увасобіць велізарную колькасць выразных другарадных персанажаў, часцей за ўсё адмоўных, крымінальных геніяў, злавесных містычных асоб у такіх фільмах, як «Чым заняцца мерцвяку ў Дэнверы», «Бэтмен вяртаецца», «Сонная лагчына», «Выгляд» .
Уокен дэбютаваў на тэлебачанні ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў, ва ўзросце 11 гадоў, у культавай і самай працяглай мыльнай оперы «Святло, якое накіроўвае», серыял трансляваўся на тэлебачанні з 1952 па 2009 год. За 57 гадоў існавання серыяла было выпушчана 18262 серыі, гэтае дасягненне было занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Сам Уокен на працягу двух гадоў (з 1954 па 1956) выконваў ролю Майка Баўэра, а ўжо ў 15 гадоў паспяхова дэбютаваў на тэатральнай сцэне, дзе ў далейшым увасобіў немалую колькасць роляў, сыграўшы Гамлета ў Шэкспіраўскай п’есе «Гамлет» і Рамэа. «Рамэа і Джульета», а таксама ў п’есах «Карыялан» і «Макбет».
Вяршыняй яго акцёрскага майстэрства лічыцца ваенная драма «Паляўнічы на аленяў», дзе ён сыграў ролю амерыканскага салдата рускага паходжання Ніка Чаватарэвіча. Таксама вядомы па сваіх другарадных ролях у фільмах «Выбух з мінулага», «Злаві мяне, калі зможаш», «Гнеў», «Сем псіхапатаў» і «Эдзі „Арол“».
Крыстафер Уокен з’яўляецца ўладальнікам шматлікіх узнагарод і прэмій, у тым ліку прэміі «Оскар» за фільм «Паляўнічы на аленяў». У 2003 годзе зноў намінаваўся на прэмію «Оскар», а таксама атрымаў прэмію BAFTA і прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ролю другога плана ў фільме «Злаві мяне, калі зможаш». Таксама ў актыве акцёра ёсць і дзве намінацыі на антыпрэмію «Залатая маліна».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]