Дэм’ен Даф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дэм'ен Даф
DDuff.JPG
Дэм'ен Даф у «Фулхэме»
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дэм'ен Энтані Даф
Нарадзіўся 2 сакавіка 1979(1979-03-02) (40 гадоў)
Балібадэн, Ірландыя
Грамадзянства Сцяг Ірландыі Ірландыя
Рост 178 см
Вага 60 кг
Пазіцыя левы вінгер
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Нумар 32
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1992 — 1996 Сцяг Ірландыі Сент-Кевінс Бойз
Клубная кар’ера*
1996 — 2003 Сцяг Англіі Блэкберн Роверс 185 (27)
2003 — 2006 Сцяг Англіі Чэлсі 81 (14)
2006 — 2009 Сцяг Англіі Ньюкасл Юнайтэд 69 (5)
2009 — 2014 Сцяг Англіі Фулхэм 115 (15)
2014 — 2015 Сцяг Аўстраліі Мельбурн Сіці 15 (1)
2015 Сцяг Ірландыі Шэмрак Роверс 9 (0)
Нацыянальная зборная**
1998 — 2012 Сцяг Ірландыі Ірландыя 100 (8)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 снежня 2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 чэрвеня 2014.

Дэ́м'ен Э́нтані Даф (англ.: Damien Anthony Duff; 2 сакавіка 1979, Балібадэн, Ірландыя) — ірландскі футбаліст, які завяршыў кар’еру, былы ігрок зборнай Ірландыі. Гуляў на пазіцыях вінгера (на практыцы як на левым, так і на правым флангу) і ўскрайняга форварда.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Блэкберн Роверс»[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў прафесійную кар’еру ў «Блэкберн Роверс» у 1996 годзе. Дэбютаваў у асноўным складзе ў 1997 годзе ў апошнім матчы сезону 1996/97 супраць «Лестэр Сіці». У сваім першым поўным сезоне (1997/98) выявіў сябе як вельмі перспектыўны малады ігрок, забіўшы 4 галы. Нягледзячы на вылет «Блэкберна» ў наступным сезоне, застаўся верны свайму клубу і дапамог яму спачатку вярнуцца ў Англійскую Прэм'ер-Лігу ў сезоне 2000/01, а затым выйграць Кубак Лігі. Усе гэтыя гады Даф быў адным з лідараў клуба, яго ўнёсак у поспехі «Блэкберна» цяжка пераацаніць.

Выдатна згуляў за зборную Ірландыі на чэмпіянаце свету 2002, паказаўшы сябе іграком сусветнага класа, увайшоў у сферу інтарэсаў вядучых клубаў Еўропы, але ўлетку 2002 склаў новы кантракт з клубам на чатыры гады. Сезон 2002/03 склаўся для Дафа ўдала: нягледзячы на праблемы са здароўем, ён стаў найлепшым бамбардзірам клуба, забіўшы 11 галоў.

«Чэлсі»[правіць | правіць зыходнік]

Перад наступным сезонам быў набыты «Чэлсі» за £17 млн (на той момант клубны трансферны рэкорд). У сезоне 2003/04 ён гуляў бліскуча, але адсутнасць трафеяў у «Чэлсі» падштурхнула ўладальніка клуба Рамана Абрамовіча звольніць па канчатку сезону трэнера Клаўдзіа Раньеры, а новы трэнер Жазэ Маўрынью купіў на пазіцыю Дафа галандца Ар'ена Робена, яны канкуравалі адзін з адным за месца ў складзе ў сезоне 2004/05. Даф выдатна правёў той сезон, стаўшы чэмпіёнам Англіі і забіўшы 10 галоў. Наступны сезон прынёс яму яшчэ адно золата Прэм'ер-Лігі, але быў не гэтак удалы: Даф быў не ў форме, гуляў мала.

Познія гады[правіць | правіць зыходнік]

У выніку ў ліпені 2006 года ён перайшоў у «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы 5-гадовы кантракт. За два сезоны ў «Ньюкасле» Дэм'ен нядрэнна выявіў сябе, гуляе даволі часта, карысны, але нестабільны. З 2009 года па 2014 год з’яўляўся іграком лонданскага «Фулхэма».

10 чэрвеня 2014 года Даф далучыўся да аўстралійскага клуба «Мельбурн Сіці» ў якасці вольнага агента, падпісаўшы 1-гадавы дагавор[1]. Улетку 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Шэмрак Роверс». У снежні 2015 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[2].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Блэкберн Роверс»:

«Чэлсі»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]