Дзеркаўшчынскі сельсавет
Дзеркаўшчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Глыбоцкі раён |
Уключаў | 23 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Дзеркаўшчына |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 31 сакавіка 1958 |
Дзе́ркаўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзеркаўшчына.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Абрубскага (7 населеных пунктаў: Кавалеўшчына, Маліноўшчына, Навасёлкі, Прыперна, Сарокі, Ступішча і Хмяльнова) і Тумашаўскага (16 населеных пунктаў: Альховікі, Барысаўшчына, Воўкаўшчына I, Воўкаўшчына II, Галубава, Дзеркаўшчына I, Дзеркаўшчына II, Заазер’е, Кісялі, Корзева, Наваполле, Ражкова, Сазонаўшчына, Сакавічы, Стураўшчына і Ялоўкаўшчына) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.