Залескі сельсавет (Глыбоцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Залескі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Глыбоцкі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Залессе
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 165
Залескі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Зале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Залессе.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Капыльшчынскага і Лучайкаўскага сельсаветаў[1]. 27 сакавіка 1959 года ў склад Мамайскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Антаполле, Вугляне, Дзмітраўшчына Першая, Дзмітраўшчына Другая, Залессе, Калеснікі, Кісарэўшчына Першая, Кісарэўшчына Другая, Кухты, Малейкава, Паўлова, Прудавое і Пыршчына)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1165 чалавек[3], з іх 95,8 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,5 % — палякі[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.