Падсвільскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падсвільскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Глыбоцкі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Падсвілле
Дата ўтварэння 20 чэрвеня 2013
Насельніцтва (2009) 1 148
Падсвільскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Падсві́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Падсвілле.

Утвораны 20 чэрвеня 2013 года ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці шляхам рэарганізацыі Падсвільскага пассавета ў сельсавет[1]. 30 жніўня 2018 года скасаваны вёска Раз’езд Замошша, хутары Гразі і Пунькі[2].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (38 населеных пунктаў без Падсвілля) — 1148 чалавек[3], з іх 96,3 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 1,1 % — палякі[4].

Зноскі