Дзмітрый Віктаравіч Каплуноў
Поўнае імя | Дзмітрый Віктаравіч Каплуноў | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 красавіка 1994 (29 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 55 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Дзмітрый Каплуноў (нар. 21 красавіка 1994, Баранавічы) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лакаматыва».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец баранавіцкага футбола, пачынаў дарослую кар’еру ў 2011 годзе ў складзе «Баранавічаў» у Першай лізе. У тым сезоне «Баранавічы» занялі апоняе месца і выбылі ў Другую лігу. У 2012—2013 гадах малады абаронца амаль не гуляў з-за службы ў арміі, а ў сезоне 2014 замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў Першую лігу.
У 2015—2016 гадах быў адным з лідараў «Баранавічаў» у Першай лізе. У пачатку 2017 года стаў трэніравацца з мінскім «Промнем», і ў сакавіку 2017 года быў арандаваны гэтым клубам на сезон 2017. Здолеў замацавацца ў аснове сталічнага клуба і дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[1]. У першай палове сезона 2018 трывала з’яўляўся ў асноўным складзе, з ліпеня стаў радзей выхадзіць на поле.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У красавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў мікашэвіцкі «Граніт»[2], дзе трывала гуляў у стартавым складзе.
У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з «Гомелем» і ў лютым падпісаў кантракт[3]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе, дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года пакінуў гомельскі клуб[4].
У лютым 2021 года стаў трэніравацца з дзяржынскім «Арсеналам» і неўзабаве падпісаў кантракт[5]. У сезоне 2021 быў трывалым іграком асновы і дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. Сезон 2022 таксама пачынаў у стартавым складзе, пазней стаў з’яўляцца на полі нерэгулярна.
Са студзеня 2023 года трэніраваўся з гомельскім «Лакаматывам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба[6].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2021
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2014
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | Д2 | Баранавічы | ![]() |
24 | 0 |
2012 | Д3 | Баранавічы | ![]() |
6 | 0 |
2013 | Д3 | Баранавічы | ![]() |
0 | 0 |
2014 | Д3 | Баранавічы | ![]() |
26 | 1 |
2015 | Д2 | Баранавічы | ![]() |
24 | 0 |
2016 | Д2 | Баранавічы | ![]() |
18 | 0 |
2017 | Д2 | Прамень | ![]() |
25 | 3 |
2018 | Д1 | Прамень | ![]() |
22 | 1 |
2019 | Д2 | Граніт | ![]() |
28 | 2 |
2020 | Д2 | Гомель | ![]() |
19 | 0 |
2021 | Д2 | Арсенал | ![]() |
32 | 1 |
2022 | Д1 | Арсенал | ![]() |
18 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].
Зноскі
- ↑ Каплунов и Степанов подписали контракты с "Лучом"
- ↑ "Дняпро" отдал Каплунова в аренду "Граниту"
- ↑ "Гомель" подписал защитника Каплунова
- ↑ Каплунов, Луцевич, Трояков и хотов покинули "Гомель"
- ↑ Каплунов стал игроком "Арсенала"
- ↑ Каплунов перешел в "Локомотив" (руск.). football.by (10 лютага 2023). Праверана 10 лютага 2023.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
- Нарадзіліся 21 красавіка
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Баранавічы
- Ігракі ФК Прамень Мінск
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
- Ігракі ФК Лакаматыў Гомель