Дзмітрый Віктаравіч Каплуноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Каплуноў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Каплуноў
Поўнае імя Дзмітрый Віктаравіч Каплуноў
Нарадзіўся 21 красавіка 1994(1994-04-21) (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 178 см
Вага 68 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Арсенал
Нумар 18
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2017 Беларусь Баранавічы 98 (1)
2017   Беларусь Прамень (Мінск) 25 (3)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 22 (1)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 0 (0)
2019   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 28 (2)
2020 Беларусь Гомель 19 (0)
2021— Беларусь Арсенал (Дзяржынск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 лютага 2021.

Дзмітрый Каплуноў (нар. 21 красавіка 1994, Баранавічы) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец баранавіцкага футбола, пачынаў дарослую кар’еру ў 2011 годзе ў складзе «Баранавічаў» у Першай лізе. У тым сезоне «Баранавічы» занялі апоняе месца і выбылі ў Другую лігу. У 2012—2013 гадах малады абаронца амаль не гуляў з-за службы ў арміі, а ў сезоне 2014 замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў Першую лігу.

У 2015—2016 гадах быў адным з лідараў «Баранавічаў» у Першай лізе. У пачатку 2017 года стаў трэніравацца з мінскім «Промнем», і ў сакавіку 2017 года быў арандаваны гэтым клубам на сезон 2017. Здолеў замацавацца ў аснове сталічнага клуба і дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[1]. У першай палове сезона 2018 трывала з’яўляўся ў асноўным складзе, з ліпеня стаў радзей выхадзіць на поле.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У красавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў мікашэвіцкі «Граніт»[2], дзе трывала гуляў у стартавым складзе.

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з «Гомелем» і ў лютым падпісаў кантракт[3]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе, дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года пакінуў гомельскі клуб[4].

У лютым 2021 года стаў трэніравацца з дзяржынскім «Арсеналам» і неўзабаве падпісаў кантракт[5].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 Д2 Баранавічы Беларусь 24 0
2012 Д3 Баранавічы Беларусь 6 0
2013 Д3 Баранавічы Беларусь 0 0
2014 Д3 Баранавічы Беларусь 26 1
2015 Д2 Баранавічы Беларусь 24 0
2016 Д2 Баранавічы Беларусь 18 0
2017 Д2 Прамень Беларусь 25 3
2018 Д1 Прамень Беларусь 22 1
2019 Д2 Граніт Беларусь 28 2
2020 Д2 Гомель Беларусь 19 0

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[6].

Зноскі