Ларыса Пампееўна Александроўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Л. Александроўская)
Jump to navigation Jump to search
Ларыса Александроўская
Łarysa Aleksandroŭskaja. Ларыса Александроўская (1937).jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Ларыса Пампееўна Александроўская
Дата нараджэння 15 лютага 1904(1904-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 1980(1980-05-23) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна БССР
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка, тэатральны рэжысёр, рэжысёр, грамадскі дзеяч, спявачка, палітык
Пеўчы голас сапрана
Інструменты голас[d]
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народны артыст СССР— 1940 Сталінская прэмія — 1941
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ларыса Пампееўна Александроўская (2 (15) лютага 1904, Мінск — 23 мая 1980) — беларуская оперная спявачка (сапрана), тэатральны рэжысёр, рэжысёр і грамадскі дзеяч[1]. Народная артыстка БCCР (1938), Народная артыстка СССР (1940)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1904 годзе ў Мінску. Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1928), клас спеваў В. А. Цвяткова[1]; Студыю оперы і балета ў Мінску (1933), вучаніца А. П. Баначыча[1]. З 1933 — артыстка Беларускага тэатра оперы і балета.

У 1919-24 удзельніца арганізаванай ёю самадзейнай трупы пры Палітаддзеле Заходняга фронту[1].

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны Л. Александроўская пакінула Мінск без рэчаў і дакументаў, толькі забраўшы з бальніцы сына. У складзе франтавых канцэртных брыгад дзесяткі разоў выязджала на перадавую. Член КПСС (з 1942). У 1951—1960 гадах адначасова галоўны рэжысёр Беларускага тэатра оперы і балета. Абіралася кандыдатам у члены ЦК КПБ (1952, 1954, 1956). Адна з арганізатараў Беларускага тэатральнага аб'яднання (з 1946 — старшыня, з 1976 — ганаровы старшыня)[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—4-га скліканняў, Вярхоўнага Савета БССР 3—5-га скліканняў[1].

Пахаваная на Усходніх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійнае майстэрства Л. Александроўскай пачало складвацца ў 1920-я. Выступала з 1920 як спявачка ў трупе Глаўпалітпрасвету Заходняга фронту. У 1927 выконвала беларускія народныя песні на Міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне (разам з В. Кавалёвай, А. Даліва, І. Яўнзем, М. Літвіненка-Вольгемут(руск.) бел.)[2]. Першую оперную партыю выканала ў 1928 (Маргарыта ў «Фаўсце» Шарля Гуно). У 1933-60 у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР[1].

Шырокі дыяпазон дазваляў спявачцы выконваць і сапранавыя, і мецца-сапранавыя партыі. Уласцівыя ёй музычнасць, драматычны тэмперамент, глыбокае веданне жыцця абумоўлівалі моцнае эмацыянальнае ўздзеянне створаных ёю вобразаў[1]. Выканальніцкая манера Л. Александроўскай вызначалася пранікнёным лірызмам, своеасаблівасцю вакальна-сцэнічнай трактоўкай роляў. З поспехам выконвала партыі ў класічных і нацыянальных операх. Выступала як канцэртная спявачка, значнае месца ў рэпертуары займалі беларускія народныя песні[1].

У рэжысёрскіх работах развівала рэалістычныя традыцыі тэатра.

Выступала ў шматлікіх замежных краінах (ГДР, НРБ, ПНР, ЧССР, Вялікабрытанія, Францыя, Швецыя і інш.)/[1]

Адна з арганізатараў Беларускага тэатральнага аб'яднання: з 1946 года — старшыня, з 1976 года — ганаровы старшыня.

У 1950-1970-я выступала з публіцыстычнымі артыкуламі.

Оперныя партыі[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёрскія работы[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і память[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана 3 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941).

З 1987 праводзіцца Рэспубліканскі конкурс вакалістаў імя Л. Александроўскай. У 1992 устаноўлена Прэмія імя Л. Александроўскай у галіне тэатральнага мастацтва. Іменем Л. Александроўскай названа музычная школа № 1 у Мінску[1].


У 1982 г. на доме па адрасе вул. Захарава № 27, у якім яна жыла, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. Г. Мурамцаў)[3].

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Краткая биография (руск.) 
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1. — Мінск, 1996;
  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мінск, 2003;
  • Ладыгина А. Лариса Помпеевна Александровская: Документально-театральный роман. — Мінск, 2002;
  • Лукас, Д. Л. П. Александроўская // Мастацтва Савецкай Беларусі. — Мінск, 1955. С. 279—287;
  • Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002. С. 30-31;
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993;
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мінск., 1984.
  • Рузов Г., Л. П. Александровская.—М.;Л., 1950

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]