Дзмітрый Яўгенавіч Сібілёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Сібілеў)
Футбол
Дзмітрый Сібілёў
Поўнае імя Дзмітрый Яўгенавіч Сібілёў
Нарадзіўся 23 ліпеня 2000(2000-07-23)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Нумар 6
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2018—2021 Беларусь Рух (Брэст) 33 (1)
2020   Беларусь Крумкачы (Мінск) 12 (2)
2021   Беларусь Дынама (Брэст) 4 (0)
2021   Беларусь Смаргонь 13 (0)
2022 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 24 (1)
2023— Беларусь Іслач (Мінскі раён)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019—2021 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2021

Дзмітрый Сібілёў (нар. 23 ліпеня 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе адразу замацаваўся ў стартавым складзе. 29 ліпеня 2018 года дэбютаваў за «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, пен. 2:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У жніўні 2018 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[3], дзе стаў гуляць у аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Па выніках сезона 2019 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха», у асноўнай камандзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных. 28 чэрвеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (3:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Крумкачы»[4], дзе стаў трывала з’яўляцца на полі.

У студзені 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»[5]. Неўзабаве стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым быў арандаваны гэты клубам[6]. У складзе дынамаўцаў звычайна заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выхадзіў на замену ў канцы матча. У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[7], дзе стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе. У лістападзе 2021 года вярнуўся ў «Рух»[8], аднак у студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам[9].

У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў сакавіку стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Нафтан»[11] і адправіўся на прагляд у «Іслач»[12], у студзені 2023 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[13].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Літвы (1:0).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама Беларусь 27 0
2018 (1) дубль Дынама Беларусь 12 2
2018 (2) Д3 Рух Беларусь 12 0
2019 Д2 Рух Беларусь 20 1
2020 (1) Д1 Рух Беларусь 1 0
2020 (2) Д2 Крумкачы Беларусь 12 2
2021 (1) Д1 Дынама Беларусь 4 0
2021 (2) Д1 Смаргонь Беларусь 13 0
2022 Д2 Нафтан Беларусь 24 1

Зноскі

  1. https://dynamo-brest.by/team/second-team/midfielders/dmitriy-sibilev
  2. https://fcisloch.by/player.asp?id=Dmitrij-Sibilev-666&season=2024MEN
  3. 38-летний Ковалюк перешел в «Рух». Ранее сообщалось, что игрок завершил игровую карьеру
  4. Полузащитник «Руха» Сибилев перешел в «Крумкачы» на правах аренды до конца сезона
  5. Шубович и Сибилёв вернулись из аренды Архівавана 25 студзеня 2021.
  6. Брестское "Динамо" арендовало у "Руха" Сибилева и Орешкевича
  7. "Сморгонь" арендовала еще четверых игроков
  8. Семь арендованных игроков покидают "Сморгонь"
  9. "Рух" расстался с Сибилевым
  10. Никита Костомаров остаётся в «Нафтане»
  11. Еще четыре игрока покинули "Нафтан" (руск.). football.by (11 студзеня 2023). Праверана 12 студзеня 2023.
  12. Футбол. Cугак, Сибилев и Гулецкий тренируются с "Ислочью" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (30 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2023. Праверана 12 студзеня 2023.
  13. "Ислочь" усилилась Дмитрием Сибилевым (руск.). football.by (26 студзеня 2023). Праверана 26 студзеня 2023.