Дзмітрый Уладзіміравіч Гомза
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дзмітрый Уладзіміравіч Гомза | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
3 мая 1987[1] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дзмітрый Гомза (нар. 3 мая 1987, Баранавічы) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец баранавіцкага футбола, спачатку гуляў у клубах ніжэйшых ліг. У сезоне 2011 стаў найлепшым бамбардзірам «Белтрансгаза» ў Другой лізе.
У пачатку 2012 года перайшоў у «Гомель», за які не згуляў ніводнага матча ў аснове (тым не менш стаў пераможцам Суперкубка Беларусі 2012) і хутка быў аддадзены ў арэнду «Віцебску». У «Віцебску» стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2012.
Пасля сезона 2012 пакінуў гомельскі клуб і ў лютым 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[4]. У жодзінскім клубе, аднак, не замацаваўся і ў ліпені 2013 года стаў іграком «Гарадзеі», дзе замацаваўся ў аснове.
У студзені 2014 года пакінуў «Гарадзею»[5] і ў лютым падпісаў кантракт з «Віцебскам»[6]. Але на гэты раз ужо не здолеў прадэманстраваць бамбардзірскіх паказчыкаў двухгадовай даўніны, за палову сезона забіў 4 галы. У жніўні 2014 года пакінуў віцебскі клуб[7] і перайшоў у «Гомельчыгунтранс», дзе стаў асноўным нападнікам.
У сакавіку 2016 года зноў апынуўся ў складзе «Гомеля»[8]. У сезоне 2016 быў асноўным нападнікам гамяльчан і дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе, а сам быў прызнаны заўзятарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне[9]. У сезоне 2017 страціў месца ў аснове і згуляў толькі ў сямі матчах Вышэйшай лігі, звычайна выходзячы на замену. У ліпені 2017 года кантракт нападніка з «Гомелем» па пагадненні бакоў быў разарваны, і Дзмітрый стаў іграком «Белшыны»[10]. У сезоне 2018 з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі.
У студзені 2019 года стаў іграком «Смалявічаў»[11]. У якасці асноўнага нападніка дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2019 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[12]. У сезоне 2020 дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу, з 14 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У 2021 годзе заставаўся іграком гомельскай каманды ў Вышэйшай лізе, дзе рэгулярна гуляў у аснове, адзначыўся 8 галамі за сезон.
У студзені 2022 года трэніраваўся з мазырскай «Славіяй», а пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны», з якой у лютым падпісаў кантракт[13]. Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з лета замацаваўся ў стартавым складзе. Па выніках сезона з 6 галамі стаў другім бамбардзірам каманды.
У лютым 2023 года папоўніў склад гомельскага «Паперпрама»[14]. У маі 2023 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў абвешчаны АБФФ персонай нон-грата ў беларускім футболе[15], пасля чаго па пагадненні бакоў пакінуў «Паперпрам»[16] і неўзабаве далучыўся да каманды «Спарк» у аматарскай лізе Гомеля.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Грамадзянская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[17].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dmitri Gomza // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/52078-gomza-d-v
- ↑ https://vk.com/wall-121879905_8671?z=photo-121879905_457250630%2Fc7fd9c423df497d3b9
- ↑ Дмитрий Гомза подписал контракт с жодинским «Торпедо-БелАЗ» (руск.)(недаступная спасылка). sportpanorama.by (20 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2015.
- ↑ Футбол. Дмитрий Гомза и Игорь Хомляк покинули "Городею" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (23 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2015.
- ↑ Дмитрий Гомза подписал контракт с "Витебском" (руск.). football.by (16 лютага 2014). Праверана 24 лютага 2023.
- ↑ Плясунов и Гомза покинули «Витебск» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Дмитрий Гомза подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (23 сакавіка 2016). Праверана 24 лютага 2023.
- ↑ Футбол. Дмитрий Гомза: хочется поблагодарить тренерский штаб "Гомеля" за то, что доверяли на протяжении всего сезона (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2016.
- ↑ "Гомель" расстался с Гомзой (руск.). football.by (8 ліпеня 2017). Праверана 24 лютага 2023.
- ↑ Левицкий, Гомза и Щегрикович пополнили ряды "Смолевичей" (руск.). football.by (12 студзеня 2019). Праверана 24 лютага 2023.
- ↑ Гомза подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (30 снежня 2019). Праверана 24 лютага 2023.
- ↑ Гомза стал игроком "Белшины" (руск.). football.by (22 лютага 2022). Праверана 24 лютага 2023.
- ↑ Гомза и Санец стали игроками "Бумпрома" (руск.). football.by (22 лютага 2023). Праверана 24 лютага 2023.
- ↑ Футбол. Гостренер Анатолий Юревич дисквалифицирован на 5 лет, Владимир Нидергаус и Дмитрий Гомза стали персонами "нон грата" (руск.). pressball.by (11 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2023. Праверана 30 мая 2023.
- ↑ Футбол. Дмитрий Гомза покинул "Бумпром" (руск.). pressball.by (12 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2023. Праверана 30 мая 2023.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Бяроза-2010
- Ігракі ФК Баранавічы
- Ігракі ФК Слонім-2017
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Смалявічы
- Ігракі ФК Паперпрам Гомель