Дымітр Ежы Вішнявецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Юрый Вішнявецкі)
Jump to navigation Jump to search
Дымітр Ежы Вішнявецкі
Dymitr Jerzy Wiśniowiecki
Дымітр Ежы Вішнявецкі
POL COA Korybut.svg
Герб «Карыбут»
сцяг
13-ы Гетман вялікі каронны
1676 — 1682
Папярэднік: Ян Сабескі
Пераемнік: Станіслаў Ян Ябланоўскі
Кашталян кракаўскі
1681 — 1682
Папярэднік: Станіслаў Варшыцкі
Пераемнік: Станіслаў Канецпольскі
 
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 19 снежня 1631(1631-12-19)
Смерць: 28 ліпеня 1682(1682-07-28) (50 гадоў)
Дынастыя: Род Вішнявецкіх
Бацька: Януш Вішнявецкі
Маці: Кацярына Яўгенія Тышкевіч[d]
Жонка: Мар'яна Замойская
Тэафіля Людвіка Заслаўская(укр.) бел.
Дзеці: ад 1-га шлюбу: Сафія, Яўгенія Катажына

Дымітр Ежы Вішнявецкі (польск.: Dymitr Jerzy Wiśniowiecki) (19 снежня 163128 ліпеня 1682) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Каралеўства Польскага, ваявода белзскі (16601678), ваявода (16781681) і кашталян кракаўскі (16811682); польны (16681676) і вялікі каронны гетман (16761682), стражнік вялікі каронны (16581660), староста белацаркоўскі, камянецкі, салескі, струмілаўскі, брагінскі, любомльскі.

Актыўны палітычны дзеяч часу праўлення Міхала Вішнявецкага і Яна Сабескага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці бацькі Януша Вішнявецкага апеку над Дымітрам ўзяў Іерамія Вішнявецкі. Разам з ім Дзмітрый прымаў удзел у абароне Збаража і ў бітве пад Берастэчкам ў час паўстання Хмяльніцкага. Падчас шведскага патопу быў на баку Карла X Густава. Ужо вясной 1656 года ён вярнуўся да польскага караля Яна Казіміра. У 1658 годзе стаў стражнікам каронным. У 1660 годзе ён стаў сенатарам як ваявода белзскі. Звязаўся з прафранцузскай партыяй, які групіравалася каля польскага караля і каралевы Марыі Людвікі.

Падчас рокашу Любамірскага быў на баку двара, а ўжо ўвесну 1668 года быў прызначаны гетманам польным каронным. Пасля адрачэння ад трона Яна Казіміра стаў прыхільнікам аўстрыйскай партыі, аднак падчас элекцыі ў 1669 годзе падтрымаў кандыдатуру свайго стрыечнага брата Міхала Вішнявецкага. Як польны гетман удзельнічаў у бітвах з туркамі і татарамі. Быў удзельнікам Хоцінскай бітвы, дзе камандаваў цэнтрам польскага войска.

10 мая 1671 года Дымітр Ежы Вішнявецкі ажаніўся з Тэафіляй Людвікай Заслаўскай. Шлюб апынуўся няшчаслівым. Князь ігнараваў жонку, завёў у Любліне палюбоўніцу па імі Канкордыя.

Пасля смерці караля падтрымаў аўстрыйскага кандыдата Карла Латарынгскага, аднак пасля выбару Сабескага змірыўся з ім. У 1676 годзе Дзмітрый атрымаў булаву гетмана вялікага кароннага, аднак не меў палкаводчы талент, таму знаходзіўся ў цені караля Сабескага. З самага пачатку кар'еры знаходзіўся ў супрацьстаянні з Сабескім, быў адным з галоўных апазіцыянераў караля. Будучы прыхільнікам Габсбургаў, супрацьстаяў намерам польскага караля на збліжэнне з Францыяй.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Дворянские роды Российской империи». Т. 2. Князья, С. 94, СПб., ИПК «Вести», 1995

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]