Кам’янка-Бузька

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Каменка-Бугская)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Кам’янка-Бузька
укр.: Кам'янка-Бузька
Сцяг Герб
Сцяг Герб
120603 5DM2 01101.jpg
Ратуша
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Дымошын, Струмілова, Кам'янка-Струмілова
Горад з
Плошча
8,63 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
10700 чалавек (2017)
Шчыльнасць
12,65,5 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3254
Паштовы індэкс
80400
Афіцыйны сайт
Кам’янка-Бузька на карце Украіны ±
Кам’янка-Бузька (Украіна)
Кам’янка-Бузька
Кам’янка-Бузька (Львоўская вобласць)
Кам’янка-Бузька

Кам’янка-Бузька[1] ці Каменка-Бугская (укр.: Кам'янка-Бузька) — горад раённага значэння Каменка-Бугскага раёна Львоўскай вобласці, раённы цэнтр.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Праз горад праходзіць аўтамабільны шлях нацыянальнага значэння Н17 ЛьвоўРадзехаўЛуцк), аўтадарогі абласнога значэння Т1401 (Стары Самбар — Хыраў) і Т1425.

Горад мае зручнае размяшчэнне адносна чыгуначных шляхоў. У суседнім сяле Сапежанка чыгуначная лінія разгаліноўваецца на дзве, якія накіроўваюцца ў бок Чэрванаграда, Уладзіміра-Валынскага, Ковеля, Луцка. Гэтыя лініі праходзяць праз горад, і ў ім ёсць дзве чыгуначныя станцыі: "Каменка-Бугская" на лініі да Луцка і "Батяцічы" (названая ў гонар суседняй вёскі і размешчана на ўскраіне горада) на лініі да Ковеля.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя знаходкі сведчаць, што гэту мясцовасць людзі засялілі ў эпоху медзі і бронзы (III-II тыс. да н.э.) Ёсць дзве гіпотэзы, якімі даследчыкі тлумачаць паходжанне назвы горада. Адны выводзяць гэтую назву ад ракі Каменкі, якая перасякае горад з поўначы на поўдзень, іншыя — ад невялікіх груд камянёў, прынесеных ледавіком са Скандынавіі каля 10 тыс. год таму.

Першыя пісьмовыя згадкі пра горад датуюцца 1411 г. У канцы XV ст. горад быў цэнтрам гандлю і рамяства. Праз яго пралягалі гандлёвыя шляхі з Кіева ў Польшчу і з Валыні на Львоў. Двойчы ў год тут адбываліся кірмашы, кожны тыдзень адбываліся таргі. У 1578 г. горад атрымаў права склада драгобыцкі солі. У горадзе дзейнічалі цэхі кушняроў, кавалёў, шаўцоў, ганчароў, слесараў, мечнікаў і інш. Было больш за 400 дамоў.

Татарскія напады ў канцы XV — на пачатку XVI ст. знішчылі горад, ён страціў даўнія прывілеі, але 8 красавіка 1509 г. кароль Жыгімонт І зноў пацвердзіў ягоныя гарадскія правы.

У XVI - XVII ст. з гэтай мясцовасці вывозілі за мяжу валоў, што было тады адным з найбольш прыбытковых заняткаў. Сяляне Каменка-Струмілоўскага староства ў 1636 г. адмовіліся адбываць паншчыну. Асабліва ж вострая барацьба супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту разгортвалася ў гады Хмяльніччыны 1648-1654 гг., калі горад быў разбураны, насельніцтва абрабавана.

У XVIII ст. горад паступова адрадзіўся і застаўся цэнтрам рамеснай вытворчасці. Тут працавалі кушнерскі, шавецкі, ткацкі, кавальска-слясарны, бондарскі, ганчарны, сталярна-такарскі і мечніцкі цэхі, а таксама цэх рыбакоў. У 1880 г. насельніцтва горада налічвала 6107 асоб. У горадзе дзейнічалі цагельны завод, вінакурня, паравы млын, лесапільны завод, на якім выраблялі паркет, смалу, шкіпінар і драўняны вугаль. У аўстрыйскія часы горад меў таксама чыгуначную станцыю, павятовае праўленне, гарадскую ўправу, суд, пошту, тэлеграф, падатковае праўленне, пазыковую касу, аптэку і два прыходы — грэка-каталіцкі і рыма-каталіцкі.

Зноскі