Дзяніс Сяргеевіч Якубовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзяніс Якубовіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Сяргеевіч Якубовіч
Нарадзіўся 31 сакавіка 1988(1988-03-31)[1] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 174 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смаргонь
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 Беларусь Маладзечна 16 (0)
2005 — 2007 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2008 — 2010 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 2 (0)
2009   Беларусь Хваля (Пінск) 24 (4)
2010 — 2011 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 37 (3)
2012 Беларусь Слуцк 22 (2)
2013 Беларусь Слонім 25 (1)
2014 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 28 (0)
2016 — 2017 Беларусь Гарадзея 36 (0)
2018 Беларусь Тарпеда (Мінск) 16 (0)
2019 Беларусь Смаргонь 6 (0)
2020 — Беларусь Смаргонь

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 лютага 2020.


Дзяніс Якубовіч (нар. 31 сакавіка 1988) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў «Маладзечна», пазней гуляў за дубль мінскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра». З 2010 года выступаў у Першай лізе за «Граніт», «Слуцк» і «Слонім». У 2014 годзе вярнуўся ў «Граніт» і дапамог яму перамагчы ў Першай лізе, але наступны сезон быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы.

У сакавіку 2016 года прыбыў на прагляд у «Гарадзею» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[2]. У сезоне 2016 спачатку рэдка з’яўляўся на полі, але з верасня замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[3]. У сезоне 2017 не меў рэгулярнага месца ў аснове, і ў снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[4].

У студзені 2018 года пачаў трэніравацца з мінскім «Тарпеда» і неўзабаве падпісаў кантракт са сталічным клубам[5]. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе каманды, аднак з верасня 2018 года перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[6].

Неўзабаве пасля зыходу са сталічнага клуба папоўніў склад жыткавіцкага ЮАС, а ў красавіку 2019 года перабраўся ў «Смаргонь». Пакінуў «Смаргонь» у ліпені 2019 года[7]. У лютым 2020 года зноў далучыўся да смаргонскай каманды[8].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 (1) Д3 Маладзечна Беларусь 16 0
2005 (1) дубль Дынама Беларусь 4 0
2006 дубль Дынама Беларусь 2 0
2007 дубль Дынама Беларусь 21 0
2008 дубль Шахцёр Беларусь 15 0
2009 Д2 Хваля Беларусь 26 1
2010 (1) Д1 Шахцёр Беларусь 2 0
2010 (2) Д2 Граніт Беларусь 11 2
2011 Д2 Граніт Беларусь 26 1
2012 Д2 Слуцк Беларусь 22 2
2013 Д2 Слонім Беларусь 25 1
2014 Д2 Граніт Беларусь 28 0
2016 Д1 Гарадзея Беларусь 18 0
2017 Д1 Гарадзея Беларусь 18 0
2018 Д1 Тарпеда Беларусь 16 0
2019 (1) Д2 Смаргонь Беларусь 6 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]