Дзяніс Сяргеевіч Якубовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзяніс Якубовіч)
Футбол
Дзяніс Якубовіч
Поўнае імя Дзяніс Сяргеевіч Якубовіч
Нарадзіўся 31 сакавіка 1988(1988-03-31)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Маладзечна 16 (0)
2005—2007 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2008—2010 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 2 (0)
2009   Беларусь Хваля (Пінск) 24 (4)
2010—2011 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 37 (3)
2012 Беларусь Слуцк 22 (2)
2013 Беларусь Слонім 25 (1)
2014 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 28 (0)
2016—2017 Беларусь Гарадзея 36 (0)
2018 Беларусь Тарпеда (Мінск) 16 (0)
2019 Беларусь Смаргонь 6 (0)
2020—2021 Беларусь Смаргонь 19 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Дзяніс Якубовіч (нар. 31 сакавіка 1988) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў «Маладзечна», пазней гуляў за дубль мінскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра». З 2010 года выступаў у Першай лізе за «Граніт», «Слуцк» і «Слонім». У 2014 годзе вярнуўся ў «Граніт» і дапамог яму перамагчы ў Першай лізе, але наступны сезон быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы.

У сакавіку 2016 года прыбыў на прагляд у «Гарадзею» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[2]. У сезоне 2016 спачатку рэдка з’яўляўся на полі, але з верасня замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[3]. У сезоне 2017 не меў рэгулярнага месца ў аснове, і ў снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[4].

У студзені 2018 года пачаў трэніравацца з мінскім «Тарпеда» і неўзабаве падпісаў кантракт са сталічным клубам[5]. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе каманды, аднак з верасня 2018 года перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[6].

Неўзабаве пасля зыходу са сталічнага клуба папоўніў склад жыткавіцкага ЮАС, а ў красавіку 2019 года перабраўся ў «Смаргонь». Пакінуў «Смаргонь» у ліпені 2019 года[7]. У лютым 2020 года зноў далучыўся да смаргонскай каманды[8]. У 2021 годзе, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, стаў выступаць за дубль, не прыцягваўся да асноўнай каманды. Пакінуў клуб у верасні 2021 года.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 (1) Д3 Маладзечна Беларусь 16 0
2005 (1) дубль Дынама Беларусь 4 0
2006 дубль Дынама Беларусь 2 0
2007 дубль Дынама Беларусь 21 0
2008 дубль Шахцёр Беларусь 15 0
2009 Д2 Хваля Беларусь 26 1
2010 (1) Д1 Шахцёр Беларусь 2 0
2010 (2) Д2 Граніт Беларусь 11 2
2011 Д2 Граніт Беларусь 26 1
2012 Д2 Слуцк Беларусь 22 2
2013 Д2 Слонім Беларусь 25 1
2014 Д2 Граніт Беларусь 28 0
2016 Д1 Гарадзея Беларусь 18 0
2017 Д1 Гарадзея Беларусь 18 0
2018 Д1 Тарпеда Беларусь 16 0
2019 (1) Д2 Смаргонь Беларусь 6 0
2020 Д2 Смаргонь Беларусь 19 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Denis Yakubovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Городея» подписала Якубовича, Матович не подошел клубу (руск.). by.tribuna.com.
  3. Якубович продлил контракт с «Городеей» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Ярославский, Йоксимович, Шидловский и Якубович покидают «Городею» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Денис Якубович подписал годичное соглашение с минским "Торпедо" (руск.). football.by (1 лютага 2018). Праверана 18 красавіка 2024.
  6. Никитин, Филанович и Якубович покинули минское «Торпедо» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Три футболиста покинули "Сморгонь" (руск.). football.by (2 ліпеня 2019). Праверана 18 красавіка 2024.
  8. Якубович продолжит выступать за "Сморгонь" (руск.). football.by (1 лютага 2020). Праверана 18 красавіка 2024.