Перайсці да зместу

Палітыка Паўднёвага Судана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паўднёвы Судан — дзяржава ва Усходняй Афрыцы. Федэратыўная прэзідэнцкая рэспубліка. Сталіца і буйнейшы населены пункт — горад Джуба. Суверэнны статус Паўднёвага Судана набыў сілу 9 ліпеня 2011 года пасля яго афіцыйнага прызнання Суданам. Гэта самая маладая агульнапрызнаная краіна свету.

Дзяржаўны лад

[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыя і Прэзідэнт

[правіць | правіць зыходнік]
Салва Кіір сустракаецца з дзяржсакратаром ЗША Джонам Керы. На прэзідэнце фірмовы капялюш, падарунак Дж.Буша мал.

Незадоўга да абвяшчэння незалежнасці, ўрад Паўднёвага Судана распрацаваў Канстытуцыю, якая была падпісана прэзідэнтам у дзень 9 ліпеня 2011, стаўшы такім чынам блізнюком Незалежнасці. Паводле Канстытуцыі, Паўднёвы Судан — прэзідэнцкая рэспубліка. Лідар дзяржавы з'яўляецца таксама кіраўніком ураду і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Нязменным лідарам Паўднёвага Судана з 2005 года з'яўляецца Салва Кіір Маярдзіт, хрысціянін, этнічны дзінка, то бок, сярэднестатыстычны паўднёвы суданец.

Заканадаўчая ўлада

[правіць | правіць зыходнік]

Заканадаўчы орган, Парламент Паўднёвага Судана, складаецца з дзвюх палат: верхняй — Дзяржаўнага Савету (50 членаў, прадстаўляюць штаты); ніжняй — Нацыянальнай Асамблеі (170 членаў, абіраюцца прамым усенародным галасаваннем). Найбуйнейшая партыя, якой належаць 160 крэслаў Нацыянальнай Асамблеі — Народная армія вызвалення Судана, былое паўстанцкае войска, што вяла рэй барацьбы за незалежнасць і па набыцці яе атрымала ўладу. Партыю ўзначальвае прэзідэнт Салва Кіір.

Судовая ўлада

[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшую судовую ўладу ажыццяўляе Вярхоўны суд.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць | правіць зыходнік]
32 штаты і тры рэгіёны: блікітны — Экваторыя, зялёны — Бахр-Эль-Газаль, жоўты — Вялікі Верхні Ніл

Гістарычна ў Паўднёвым Судане выдзяляецца тры рэгіёны: Экваторыя на поўдні, Бахр-Эль-Газаль на паўночным захадзе і Вялікі Верхні Ніл на паўночным усходзе. Сучасны Паўднёвы Судан — федэратыўная дзяржава, што з лістапада 2015 складаецца з 28 штатаў. Штаты выдзеленыя ў адпаведнасці з межамі рассялення этнічных груп. Асноўная мэта новага падзелу — знічшыць падставы да міжэтнічнага гвалту. Зрэшты, апазіцыйныя лідары замену былых 10 штатаў на 28 новых не ўхвалілі. У студзені 2017 з ліку 28 былі выдзелены 4 новыя штаты, і разам штатаў стала 32.

Сталічнае пытанне

[правіць | правіць зыходнік]

Сталіца Судана, Джуба, найбуйнейшы горад краіны, адначасова з'яўляецца цэнтрам штата Цэнтральная Экваторыя і графства Джуба. Аднак з пункту гледжання уладаў, Джуба не адпавядае сталічнаму званню праз неўладкаванасць, недастаткова развітую інфраструктуру ды не зусім цэнтральнае геаграфічнае становішча. У лютым 2011 урад зацвердзіў рэзалюцыю, паводле якой краіна пабудуе новую сталіцу. Ёй закліканы стаць горад Рамсель ніжэй па цячэнні Ніла — сталіцай яго бачыў яшчэ легендарны змагар за незалежнасць Джон Гаранг. Плануецца перанос сталіцы па нігерыйскім сцэнары, што азначае разумнае будаўніцтва новага горада фактычна на пустым месцы. Дагэтуль незразумела, адкуль улады Паўднёвага Судана возьмуць на перанос грошы, таму праект застаецца праектам.

Зноскі