Крызіс у Нігеры
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Крызіс у Нігеры | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Дата | з 26 ліпеня 2023 | ||
Месца | Заходняя Афрыка | ||
Прычына | дзяржаўны пераварот у Нігеры | ||
Вынік | працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
Камандуючыя | |||
|
|||
Крызіс у Нігеры — дыпламатычны крызіс у Заходняй Афрыцы, які пачаўся пасля дзяржаўнага перавароту ў Нігеры 26 ліпеня 2023 года. На адным баку — Эканамічная супольнасць дзяржаў Заходняй Афрыкі (ЭКАВАС) і экс-прэзідэнт Нігера Махамед Базум, якія падтрымліваюць рэстаўрацыю демакратыі[1]. На іншым баку — хунты Нігера, Малі, і Буркіна-Фасо[2], якія пры падтрымцы ПВК «Вагнер»[3], Чада[4] і Гвінеі супрацьстаяць ЭКАВАС[2].
Ваенны пераварот[правіць | правіць зыходнік]
У 2022 годзе Нігер стаў цэнтрам антыджыхадзісцкіх аперацый Францыі ў Сахелі, так як Малі і Буркіна-Фасо французы вымушана пакінулі праз рост антыфранцузскіх настрояў, выкліканых іх няздольнасцю разграміць рух радыкалаў. Такім чынам прэзідэнт Базум заставаўся адным з нямногіх празаходніх лідараў у рэгіёне[5][6]. Таксама Нігер цесна супрацоўнічаў з ЗША[7].
26 ліпеня 2023 года байцы Нацыянальнай гвардыі Нігера затрымалі прэзідэнта Мухамеда Базума. Іншая група ваенных абвясціла аб яго звяржэнні, закрыла межы дзяржавы, прыпыніла дзейнасць дзяржаўных устаноў і абвясціла каменданцкі час, сфармаваўшы Нацыянальны савет па ахове Радзімы[8]. Прычынай выступлення вайскоўцаў стаў рост цэн, некампетэнтнасць урада і карупцыя[9]. Краіна часта знаходзіцца ў ніжняй частцы Індэкса чалавечага развіцця ААН[5]. Значную шкоду гаспадарцы Нігера нанесла дзейнасць ісламістаў з Аль-Каіды, Ісламскай дзяржавы і Бока Харам[10].
Міжнародная напружанасць[правіць | правіць зыходнік]
29 ліпеня Нацыянальны савет па ахове Радзімы ў заяве, зачытаным старэйшым палкоўнікам Амаду Абдраманам на Tele Sahel, абвінаваціў ЭКАВАС у намерах арганізаваць інтэрвенцыю ў Нігер[11][12]. Неўзабаве Савет міру і бяспекі Афрыканскага саюза высунуў ультыматум, згодна з якім, калі салдаты не перададуць уладу цывільным асобам, то арганізацыя вымушана будзе прыняць «неабходныя дзеянні»[13]. 30 ліпеня краіны ЭКАВАС патрабавалі ад ваеннай хунты аднавіць Базума на пасадзе прэзідэнта, пагражаючы прымяненнем сілы[14][15].
У пачатку жніўня Нігерыя пачала таемную мабілізацую для магчымага ўварвання ў Нігер[16]. Пазней урад Кот-д’Івуара заявіў аб удзеле краіны ў падрыхтоўцы да ваеннай інтэрвенцыі[17]. Паралельна з гэтым краіны ЭКАВАС і нігерская хунта вялі адзін з адным перамовы, каб стабілізаваць сітуацыю, але ніякіх вынікаў сустрэчы не прынеслі[18].
9 жніўня хунта заявіла, што французскія вайскоўцы атакавалі пазіцыі нацыянальнай гвардыі, а таксама вызвалілі «групу тэрарыстаў». Таксама было заяўлена, што раніцай 9 жніўня паветраную прастору Нігера парушыў французскі ваенны самалёт, які вылецеў з Нджамены (Чад). МЗС Францыі ў адказ на гэта заявіў, што ніякіх нападаў на базы ў Нігеры не адбывалася[19][20][21][22]. На наступны дзень блок ЭКАВАС прыняў рашэнне захаваць варыянт ваеннай інтэрвенцыі, тым самым пракладваючы шлях для мабілізацыі ваенных сіл[23].
13 жніўня стала вядома, што вайскоўцы Нігера гатовы да аднаўлення перамоў[24]. Ужо 15 жніўня прадстаўнік хунты сустрэўся з кіраўніцтвам Чада[25]. Ваенныя колы Нігера прапанавалі ЭКАВАС трохгадовы план па пераходу да грамадзянскага кіравання, але 20 жніўся альянс адмовіўся ад яго, бо пажадаў, каб вайскоўцы перадалі ўладу неадкладна[26]. Таксама заяўлена, што войскі кааліцыі завяршылі распрацоўку планаў па ўварванню і гатовы да інтэрвенцыі[27][28]. 22 жніўня Афрыканскі саюз прыпыніў членства Нігера ў арганізацыі[29].
24 жніўня ваенная хунта дала дазвол узброеным сілам Малі і Буркіна-Фасо на ўвод часцей на тэрыторыю Нігера ў выпадку агрэсіі ЭКАВАС[30]. Праз два дні новыя ўлады перавялі армію ў рэжым павышанай баявой гатоўнасці[31]. 31 жніўня ўлады Нігерыі, у рамках перамоў з Нігерам, прапанавалі скараціць пераход да грамадзянскай улады да 9 месяцаў[32].
16 верасня Нігер, Малі і Буркіна-Фасо падпісалі пакт аб бяспецы ў Сахелі, каб падтрымліваць адзін аднаго ў выпадку мецяжоў і знешняй агрэсіі[33].
24 верасня французскі лідар Эмануэль Макрон заявіў, што да канца года ўсе французскія войскі пакінуць Нігер[34].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Niger's junta has gained upper hand over West African bloc threatening military action, analysts say (англ.). PBS NewsHour (13 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
- ↑ а б Кара Анна. Some of Niger's neighbors defend the coup there, even hinting at war. It's a warning for Africa (англ.). AP News (2 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
- ↑ Niger coup: Wagner taking advantage of instability - Antony Blinken (англ.). BBC News (8 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
- ↑ Live: Chadian president welcomes Niger's junta-appointed prime minister (англ.). France 24 (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
- ↑ а б Niger soldiers say President Bazoum has been removed, borders closed (англ.) . France 24. Праверана 27 July 2023.
- ↑ FRANCE 24 , Niger becomes France’s partner of last resort after Mali withdrawal (18 February 2022).
- ↑ Turse. Soldiers Mutiny in U.S.-Allied Niger (англ.). The Intercept (26 ліпеня 2023). Праверана 26 ліпеня 2023.
- ↑ Niger general Tchiani named head of transitional government after coup (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 28 ліпеня 2023.
- ↑ Niger’s Bazoum ‘held by guards’ in apparent coup attempt (англ.) . Aljazeera (26 ліпеня 2023). Праверана 27 July 2023.
- ↑ Niger coup attempt: President Mohamed Bazoum held , BBC (26 July 2023).
- ↑ Sábado, 29 de julio de 2023 (22.00 GMT) (ісп.). La Vanguardia (29 ліпеня 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ tweet, descifraguerra (руск.). Twitter. Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ Berlinger, Pierre Meilhan,Martin Goillandeau,Joshua. France and EU cut off financial support to Niger following military coup (англ.). CNN (29 ліпеня 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ Staff, Our Foreign. Thousands of pro-Russia protesters march through Niger capital in support of coup(англ.) , The Telegraph (30 ліпеня 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ Balima, Boureima. West Africa threatens force on Niger coup leaders, French embassy attacked(англ.), Reuters (30 ліпеня 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ Coup: Tinubu orders Nigerian Army to ready troops for Niger Republic invasion
- ↑ El portavoz de la presidencia de Costa de Marfil ha emitido un comunicado condenando el golpe en Níger
- ↑ Niger: ECOWAS finalizes potential military intervention plan
- ↑ в Нигере повышают уровень угрозы
- ↑ Мятежники в Нигере обвинили Францию в "освобождении террористов"
- ↑ МИД Франции заявил о письменном согласовании полета французского самолета над Нигером
- ↑ Niger coup leaders accuse French forces of destabilising the country
- ↑ Coup d’État au Niger : la Cedeao confirme l’option militaire
- ↑ Nigerian delegation says Niger junta is open to diplomacy
- ↑ Live: Chadian president welcomes Niger's junta-appointed prime ministr
- ↑ Reporters, Our. Niger: ECOWAS rejects junta’s three-year transition plan (англ.) . Punch Newspapers (21 жніўня 2023). Праверана 21 жніўня 2023.
- ↑ ECOWAS says troops ready for Niger intervention – DW – 08/19/2023 (англ.). dw.com. Праверана 21 жніўня 2023.
- ↑ Raw, Xinhua TV-. ECOWAS standby force ready to go to Niger: official (англ.). The Victoria Advocate (20 жніўня 2023). Праверана 21 жніўня 2023.
- ↑ African Union suspends Niger with immediate effect over July 26 coup (англ.) . Aljazeera (22 жніўня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
- ↑ Niger allows Mali, Burkina Faso to intervene on its territory in case of attack (англ.). Al Arabiya English (25 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 August 2023. Праверана 24 жніўня 2023.
- ↑ Niger puts military on ‘maximum alert’ over ECOWAS attack fears , Aljazeera (26 жніўня 2023).
- ↑ Nigeria president suggests nine-month transition for Niger junta(англ.), France 24 (31 жніўня 2023). Праверана 31 жніўня 2023.
- ↑ Mali, Niger and Burkina Faso sign Sahel security pact . Reuters (16 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 September 2023. Праверана 16 September 2023.
- ↑ Macron says France to withdraw ambassador and troops from Niger after coup (24 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 24 September 2023. Праверана 24 September 2023.