Дзятлавіцкі сельсавет (Гомельскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзятлавіцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Старыя Дзятлавічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 26 верасня 2006
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Дзя́тлавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Старыя Дзятлавічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Дзятлавіцкі (Старадзятлавіцкі) сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Навадзятлавіцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 23 мая 1959 года ў склад сельсавета з Чкалаўскага сельсавета перададзена вёска Чкалава[1]. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бабовіцкага (вёскі Старыя Дзятлавічы і Чкалава) і Шарпілаўскага (вёска Новыя Дзятлавічы) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.