Аздзелінскі сельсавет
Аздзелінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Гомельскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Аздзеліна |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2009) | 1 161 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Аздзе́лінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Аздзеліна.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Аздзелін. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Рагоўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Аздзеліна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1161 чалавек[1], з іх 92,5 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[2].
Зноскі
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.