Перайсці да зместу

Цярэшкавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цярэшкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Цярэшкавічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва
  • 2 373 чал. (1 студзеня 2025)[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 232
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Цярэ́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Цярэшкавічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Цярэшкавіцкі (Старацярэшкавіцкі) сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старыя Цярэшкавічы. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Новацярэшкавіцкага і Скіткоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 23 мая 1962 года Старыя Цярэшкавічы перайменаваны ў Цярэшкавічы. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Цярэшкавіцкага сельсавета 13 населеных пунктаў[2]. 29 чэрвеня 2012 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Васільеўка[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 2604 чалавекі[4], з іх 89,2 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 3,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 2463 чалавекі[6].

Зноскі

  1. Численность сельского населения в разрезе сельсоветовИнтерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 80. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Гомельского районного Совета депутатов от 29 июня 2012 г. № 201 Об образовании поселка Васильевка Терешковичского сельсовета Гомельского района
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.