Старабеліцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Старабеліцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Старая Беліца
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 26 верасня 2006
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Старабе́ліцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Старая Беліца.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Галееўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Урыцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: вёскі Астравы, Галееўка, Зялёныя Лукі, Старая Беліца, пасёлкі Аляксандраўка і Аляксееўка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.