Даўгалескі сельсавет
Даўгалескі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Гомельскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Даўгалессе |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2009) | 1 497 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Даўгале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Даўгалессе.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Карналінскі сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карналін. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Васілеўка. 16 ліпеня 1954 года Карналінскі сельсавет перайменаваны ў Васілеўскі сельсавет[1]. 16 мая 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міхалькоўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Міхалькі, Стукачоўка, пасёлкі Гаражонае, Межы, Піянер, Сталіна і Ясакар), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Даўгалессе[2]. 3 верасня 1965 года Васілеўскі сельсавет перайменаваны ў Даўгалескі[3]. 27 красавіка 1989 года ў склад сельсавета з Заспенскага сельсавета Рэчыцкага раёна перададзены пасёлак Нагорнае[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1497 чалавек[5], з іх 95,3 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 верасня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 красавіка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.