Добрушскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
Добрушскі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Добрушскі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Гомельскі абласны выканаўчы камітэт |
Штаб-кватэра | 247050, Гомельская вобласць, г. Добруш, вул. князя Паскевіча, 11 |
Старшыня | Аляксандр Анатолевіч Горбач |
Добрушскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Добрушскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Добруша, у будынку па вул. князя Паскевіча, 11.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
- Аддзел адукацыі;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел землеўпарадкавання;
- Аддзел эканомікі;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Фінансавы аддзел;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Юрыдычны аддзел;
- Аддзел унутраных спраў.
- Сектар спорту і турызму;
- Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- да верасня 2020 — Вольга Фёдараўна Мохарава;
- 3 верасня 2020 — снежань 2021 — Дзмітрый Іванавіч Козел;
- 6 снежня 2021 — сакавік 2023 — Аляксандр Васілевіч Матарас;
- з 27 сакавіка 2023 — Аляксандр Анатолевіч Горбач[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- dobrush.gov.by — афіцыйны сайт Добрушскага раённага выканаўчага камітэта