Перайсці да зместу

Полацкі раённы выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Полацкі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Полацкі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра 211400, Віцебская вобласць, г. Полацк, вул. Талстога, 6
Старшыня Ігар Іванавіч Марковіч

Полацкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Полацкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Полацка, у будынку былога абкама КПБ Полацкай вобласці па вул. Талстога, 6.

Даваенны будынак райвыканкама

У пачатку 1920-х гадоў райвыканкам часова месціўся на вул. Фрунзэ № 5. Да самай Вялікай Айчыннай вайны райвыканкам са сваімі аддзеламі размяшчаўся ў доме купца Брэйдо па вул. К. Маркса № 9. Будынак райвыканкама пацярпеў ад нямецкай бамбардзіроўкі горада 3 ліпеня 1941 года. Хаця камандаванне не абвясціла эвакуацыі, але райкам, райвыканкам, гарсавет палічылі, што насельніцтву трэба сыйсці з горада. Адразу пасля вызвалення горада прыбыла аператыўная група, старшынёй райвыканкама быў прызначаны У. К. Шэндзелеў, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці[2]

Пасля вайны райвыканкам месціўся на вул. К. Маркса недалёка ад злучэння з вул. Кастрычніцкай у дамах былога гародніка Галёркіна. Пасля скарачэння органаў НКУС і стварэння КДБ іхні будынак, збудаваны пасля вайны на вул. Талстога № 6, быў заняты пад камітэт КДБ, гарвыканкам і райвыканкам. Будынкі райвыканкама былі перададзеныя прафесійнай школе механізацыі сельскай гаспадаркі № 13[2].

  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
  • Упраўленне справамі;
  • Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
  • Упраўленне адукацыі;
  • Аддзел спорту і турызму;
  • Юрыдычны аддзел;
  • Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • Упраўленне землеўпарадкавання;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Аддзел культуры;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел унутраных спраў.

Зноскі