Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Драгічынскі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт |
Штаб-кватэра | 225612, Брэсцкая вобласць, г. Драгічын, вул. Леніна, 138 |
Старшыня | Аляксандр Вітальевіч Дарашэнка |
Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Драгічынскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Драгічына, у будынку па вул. Пятроўскага, 31.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
- Упраўленне справамі;
- Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
- Упраўленне адукацыі;
- Аддзел спорту і турызму;
- Юрыдычны аддзел;
- Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- Упраўленне землеўпарадкавання;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел культуры;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
- Фінансавы аддзел;
- Аддзел унутраных спраў.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- з 7 жніўня 2017 — Аляксандр Вітальевіч Дарашэнка
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- drogichin.brest-region.gov.by — афіцыйны сайт Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта