Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Асіповіцкі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра 213760, Магілёўская вобласць, г. Асіповічы, вул. Сумчанкі, 30
Старшыня Канстанцін Аляксандравіч Жыгуцкі
Сайт osipovichi.gov.by

Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Асіповіцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Асіповічы, у будынку па вул. Сумчанкі, 30.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел унутраных спраў;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Юрыдычны сектар;
  • Група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • Аддзел эканомікі;
  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Аддзел па адукацыі;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Сектар культуры;
  • Сектар спорту і турызму;
  • Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
  • Аддзел землеўпарадкавання;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Служба матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • osipovichi.gov.by — афіцыйны сайт Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта