Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Нясвіжскі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Мінскі абласны выканаўчы камітэт |
Штаб-кватэра | 222603, Мінская вобласць, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1 |
Старшыня | Аляксандр Зіноўевіч Ломскі |
Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Нясвіжскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Нясвіжа, у будынку па вул. Савецкай, 1.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
- Упраўленне справамі;
- Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
- Упраўленне адукацыі;
- Аддзел спорту і турызму;
- Юрыдычны аддзел;
- Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- Упраўленне землеўпарадкавання;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел культуры;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
- Фінансавы аддзел;
- Аддзел унутраных спраў.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- ? — Марыя Мікалаеўна Худая
- 1976—1981 — Анатоль Мікалаевіч Бычак
- 1990—1998 — Уладзімір Несцеравіч Дражын
- 1998—2002 — Леанід Фёдаравіч Крупец
- з 2002 — Фёдар Іванавіч Прывалаў
- 2010—2018 Іван Іванавіч Крупко
- 5 сакавіка — 13 лістапада 2018 — Генадзь Міхайлавіч Салавей
- з 15 студзеня 2019 — Аляксандр Зіноўевіч Ломскі
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- nesvizh.gov.by — афіцыйны сайт Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта