Добры Бор
Вёска
Добры Бор
| ||||||||||||||||||||
До́бры Бор[1] (трансліт.: Dobry Bor, руск.: Добрый Бор) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Падгорнаўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана за 49 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 175 км ад Брэста, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, каля ракі Шчара.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выяўленыя археолагамі археалагічныя помнікі (стаянкі паблізу вёскі) сведчаць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ з каменнага і бронзавага вякоў[2].
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI стагоддзя. У 1561 годзе ў складзе маёнтка Гавінавічы Слонімскага павета, уласнасць вялікага князя літоўскага Жыгімонта II.
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, вёска Слонімскага павета, з 1801 года ў Гродзенскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 4 кастрычніка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 8 вяскоўцаў.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Працуе магазін.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1959 — 712 жыхароў.
- 1970 — 639 жыхароў.
- 1998 — 162 двары, 225 жыхароў.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Стаянка перыяду неаліту, бронзавага веку, ранняга жалезнага веку (V тысячагоддзе да н.э. — I тысячагоддзе н.э.), за 2,5 км на паўднёвы ўсход, урочышча Гарадок — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000054
- Гарадзішча (I тысячагоддзе да н.э. — I тысячагоддзе н.э.), за 2 км на паўночны ўсход, урочышча Моргач — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000055
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Археалогія Беларусі: У 4 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. Т. 1: Каменны і бронзавы вякі / [Э. М. Зайкоўскі і інш.; рэдкалегія: Біч М. В. (старшыня) і інш.] — Мн.: Беларуская навука, 1997. — 422, [1] с.: іл. — С. 11, 145, 161. — ISBN 985-08-0088-7.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Добры Бор