Дрысвяцкі парк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дрысвя́цкі парк — парк у в. Дрысвяты Браслаўскага раёна. Закладзены ў 19 ст. Плошча больш за 10 га. Пейзажны натуралістычны парк. Размешчаны на высокім беразе возера Дрысвяты. Аснова кампазіцыі — 2 сажалкі, злучаныя пратокамі з возерам, і тры алеі. Уязная вязавая алея вяла да сядзібнага дома (не збярогся) і гаспадарчых пабудоў; кляновая алея ішла праз вузкую пратоку ў пейзажную частку паміж сажалкай і возерам, дзе раслі шматлікія экзоты; з далёкай перспектывай на возера праходзіла піхтавая алея. У пасадках у выглядзе алей, груп, невялікіх масіваў 32 віды дрэвавых раслін. Ёсць каштоўныя экзоты: ліпа еўрапейская, хвоя чорная, піхта бальзамічная і сібірская, шаўкоўніца белая і інш. Парк збярогся часткова. Перспектыўны для аднаўлення.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]