Жмуркава
Вёска
Жмуркава
|
Жму́ркава[2] (трансліт.: Žmurkava, руск.: Жмурково) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 9,0929 га[1]. За 2 км на поўнач ад Віцебска, 5,2 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У пачатку 19 стагоддзя вёска Сакалова (яна ж Жмуркава) вядома ў складзе маёнтка Падбярэззе ў Віцебскім павеце Віцебскай губерні, уласнасць князёў Агінскіх. У 1846 годзе прыватная ўласнасць палкоўніка ў адстаўцы памешчыка Мікалая Лянковіча. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Мішкаўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска належала Падбярэзскаму сельскагаспадарчаму таварыству. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ялагаўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені за 1 км ад сяла Альгова. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. З 16 красавіка 1954 года ў Бабініцкім сельсавеце. У 2003 годзе вёска знаходзілася ў складзе ЗАТ «Альгоўскае».
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 11 рэвізскіх душ (1834)
- 2 двары, 18 жыхароў (1847)
- 1 двор, 25 жыхароў (1905)
- 10 двароў, 54 жыхары (1926)
- 2 гаспадаркі, 6 жыхароў (1997)
- 3 гаспадаркі, 5 жыхароў (2003)
- 3 гаспадаркі, 6 жыхароў (2018)
Зноскі
- ↑ а б Решение Витебского районного Совета депутатов 30 ноября 2017 г. № 175 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Витебского района Витебской области и признании утратившими силу некоторых решений Витебского районного Совета депутатов» (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх