Анарэ Дам’е
Анарэ Дам’е | |
---|---|
фр.: Honoré Daumier | |
Дата нараджэння | 26 лютага 1808[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 1879[4][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Alexandrine Dassy[d] |
Род дзейнасці | мастак, архітэктурны чарцёжнік, карыкатурыст, скульптар, літограф, гравёр, ілюстратар, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Месца працы | |
Жанр | карыкатура[3] і фігурка[d][3] |
Мастацкі кірунак | рэалізм[d][9] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анарэ Віктарэн Дам’е (фр. Honoré Victorin Daumier; 26 лютага 1808 — 10 лютага 1879) — французскі мастак-графік, жывапісец і скульптар, найбуйнейшы майстар палітычнай карыкатуры XIX стагоддзя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Анарэ Дам’е нарадзіўся ў Марселі ў 1808 годзе ў сям’і шкляншчыка. З дзяцінства захапляўся маляваннем, асвоіў майстэрства літографа. Спачатку зарабляў на жыццё стварэннем літаграфій-ілюстрацый для музычных і рэкламных выданняў. У 1832 годзе за карыкатуру на караля («Гарганцюа», 1831) Дам’е быў на паўгода зняволены ў турму. З 1848 па 1871 год стварыў не менш за чатыры тысячы літаграфій і яшчэ столькі ж ілюстрацый алоўкам.
Набыў у 1840-х гадах гучную вядомасць карыкатурамі на палітычныя абставіны, грамадскае і прыватнае жыццё выдатных людзей тагачаснай Францыі. У эпоху Луі-Філіпа пачаў працаваць у сатырычным часопісе Caricature Шарля Філіпона. Сатырычныя малюнкі Дам’е пачалі з’яўляцца ў часопісе «Charivari». Гэта былі сцэны з «Прыгод Рабера Макера» (з подпісамі Філіпана).
За гэтай серыяй ішлі іншыя, пад загалоўкамі: «Les Actualites», «Les Divorceuses», «Les Femmes socialistes», «Les Philantropes du jour», «Les Grecs», «Les Gens de justice», «Les Pastorales», « Locataires el proprietaires», «Les beaux jours de la vie» і г. д. Рэвалюцыя 1848 г. даставіла змест двум цікавым яго альбомам: «Idylles parlementaires» і «Les Representants representes». У 1871 годзе Дам’е запісаўся ў члены Парыжскай камуны.
Ён працягваў пісаць карціны да самай смерці, нават калі зусім аслеп.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар вострагратэскавых карыкатур на кіруючыя вярхі грамадства, у т.л. на караля Луі Філіпа. Асновай для серыі літаграфічных партрэтаў-шаржаў «Славутасці залатой сярэдзіны» (1832—33) сталі скульптурныя эскізы-бюсты палітычных дзеячаў (1830—32, захавалася 36 бюстаў). У літаграфіях 1834 Анарэ Дам’е выкрываў бяздарнасць і своекарыслівасць улад («Заканадаўчае чэрава», «Усе мы сумленныя людзі, абдымемся»), ствараў вобразы рабочых («Сучасны Галілей», «Вуліца Транснанен 15 красавіка 1834 года» і інш.).
Пасля забароны ў 1835 палітычнай карыкатуры звярнуўся да бытавой сатыры: серыя «Карыкацюрана» (1836— 38), «Лётныя ў жыцці» (1843—46), «Добрыя буржуа» (1846—49). У перыяд і пасля рэвалюцыі 1848—49 стварыў (спачатку ў статуэтцы, потым у шэрагу літаграфій) абагульнены вобраз палітычнага прайдзісвета Ратапуаля.
У жывапісе Анарэ Дам’е па-наватарску пераасэнсоўваліся традыцыі рамантызму, трагічная велічнасць спалучалася з гратэскам, драма з сатырай, вострая характарнасць вобразаў са свабодай пісьма, смелай абагульненасцю формаў, выразнасцю пластыкі і светлавымі эфектамі. У яго карцінах адлюстраваліся пафас рэвалюцыйнай барацьбы («Паўстанне», каля 1848), прыгажосць простага чалавека («Прачка», каля 1859—60); улюбёнымі матывамі жывапісу былі цырк, тэатр, вандроўныя камедыянты: «Меладрама» (каля 1856—60), «Крыспэн і Скапэн» (каля 1860), серыя карцін «Дон Кіхот» (каля 1868) і інш.
Яго гратэскныя, знарочыста грубіянска выкананыя выявы выклікалі захапленне Манэ і Дэга; існуе меркаванне, што Дам’е быў першым імпрэсіяністам.
Зноскі
- ↑ а б L'Humanité, l'humanité, لومانيتي — RF: 1999. — ISSN 0242-6870; 2496-8617
- ↑ а б Honoré Daumier
- ↑ а б в RKDartists
- ↑ а б Lavigne H. état civil d'artistes français — Paris: 1881. — P. 162.
- ↑ https://www.theartstory.org/artist/daumier-honore/life-and-legacy
- ↑ а б Le Figaro, Figaro / A. Brézet — Paris: Société du Figaro, 1880. — 322497 экз. — ISSN 0182-5852; 2496-8994
- ↑ Moiroux J. Le cimetière du Père-Lachaise — Paris: 1908. — P. 121.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
- ↑ National Gallery of Art - Collection
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дам’е // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1808 годзе
- Нарадзіліся ў Марселі
- Памерлі 10 лютага
- Памерлі ў 1879 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Сена і Уаза
- Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Пахаваныя ў Парыжы
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Францыі
- Графікі Францыі
- Графікі XIX стагоддзя
- Карыкатура