Жуан дэ Нова
| Жуан-дэ-Нова | |
|---|---|
| фр. Île Juan de Nova | |
Пляж на востраве Жуан дэ Нова | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 4,4 км² |
| Насельніцтва | 0 чал. |
| Размяшчэнне | |
| 17°03′ пд. ш. 42°45′ у. д.HGЯO | |
| Архіпелаг | Астравы Эпарсэ |
| Краіна | |
| Рэгіён | Астравы Эпарсэ |
Жуан-дэ-Нова (фр.: Île Juan de Nova) — невялікі востраў плошчай 4,4 км², які знаходзіцца ў Мазамбікскім праліве.
Жуан дэ Нова мае каля шасці кіламетраў у даўжыню і 1,6 км у шырыню, таксама вакол вострава на плошчы 40 км² знаходзяцца каралавыя рыфы. Палова вострава пакрытая лясамі. Фаўна прадстаўлена крачкамі, якія выводзяць тут птушанят з лістапада да сакавіка, а таксама чарапахамі, гнёзды якіх знаходзяцца на ўсіх пляжах вострава.
Востраў атрымаў сваю назву ў гонар адмірала Жуана да Нова, партугальскага адмірала, які адкрыў выспу ў 1506 годзе. Французы сталі ўладарамі вострава з 1897 года.

З Жуан дэ Нова экспартавалася гуана з пачатку XX ст. і да 1970 года. Партовыя пабудовы вострава пад час Другой Сусветнай вайны былі атакаваныя нямецкай падводнай лодкай.
Мадагаскар лічыць востраў сваёй тэрыторыяй. На Жуан дэ Нова знаходзіцца невялікі французскі гарнізон і аўтаматычная метэаралагічная станцыя.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
