Сен-Поль
Сен-Поль | |
---|---|
фр.: Île Saint-Paul | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 6 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
38°43′ пд. ш. 77°31′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя Тэрыторыі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сен-Поль (або Сент-Поль, фр.: L'île Saint-Paul) — востраў у Індыйскім акіяне, які ўваходзіць у склад Французскіх Паўднёвых і антарктычных Тэрыторый, размешчаны за 85 кіламетраў на поўдзень ад вострава Амстэрдам, з якім утварае архіпелаг Амстэрдам і Сен-Поль.
Геаграфія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]Сен-Поль уяўляе сабой вулканічны востраў з дыяметрам каля 12 кіламетраў, практычна пазбаўлены дрэў. У цэнтры вострава знаходзіцца заліў — кальдэра вулкана, запоўненая вадой.
Клімат вострава Сен-Поль падобны да клімата вострава Амстэрдам. Сярэднемесячныя тэмпературы вагаюцца ад 10-11 ° С зімой да 17-17,5 °C летам. На астравах размешчаныя калоніі пінгвінаў, цюленяў і марскіх птушак.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты ў XVII стагоддзі галандцамі.
У канцы XVIII — першай палове XIX стагоддзяў перыядычна наведваўся паляўнічымі на ластаногіх. У 1825 г. распачаты імі пажар знішчыў мясцовыя эндэмічныя дрэвы philica.
У 1843 годзе губернатар Рэюньёну даў дазвол мясцовым гандлярам на атрыманне ўладання на востраве. Дэкрэт ад 3 чэрвеня 1843 года фактычна далучаў Сен-Поль да Францыі. Аднак уладанне так і не было атрымана. З другой паловы XIX стагоддзя востраў наведвалі навуковыя экспедыцыі.
21 лістапада 1924 года далучаны да Мадагаскарскіх уладанняў Францыі. У канцы 1920-х гадоў на Сен-Поле было пабудавана брэтонскае паселішча, жыхары якога займаліся ловам і пераапрацоўкай рыбы. Але з-за эканамічнай дэпрэсіі ў 1931 года паселішча было ліквідавана.
У жніўні 1955 года далучаны да Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый. У 2006 г. уключаны ў склад Нацыянальнага запаведніка Французскіх Паўднёвых тэрыторый.
Востраў незаселены, але яго наведваюць навуковыя экспедыцыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фотагалерэя вострава Сен-Поль Архівавана 17 сакавіка 2012.
- Наведванне вострава Сен-Поль
- Астравы Амстэрдам і Сен-Поль . Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2009. Праверана 7 чэрвеня 2012.