Захад (жылы раён, Мінск)
| Захад | |
|---|---|
| | |
| 53°53′56″ пн. ш. 27°27′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Горад | Мінск |
| Адміністрацыйны раён горада | Фрунзенскі раён |
| Дата заснавання | 1978[1] |
| Год уключэння ў межы горада | Першая палова 1970-х |
| Паштовыя індэксы | 220017 |
| Плошча | 1,1 км² |
Захад — жылы раён у Мінску. Пачаў забудоўвацца ў 1978 годзе. Мяжуе з жылымі раёнамі Кунцаўшчына, Красны Бор і Сухарава. Побач з раёнам знаходзіцца лесапаркавая зона «Мядзведжына».
Праектаванне эксперыментальнага жылога раёна Захад пачалося ў сярэдзіне 1970-х гадоў, а забудова — у 1978 годзе. Прапанавалася размесціць на 210 гектарах тэрыторыі па абодвух баках вуліцы Прытыцкага пяць мікрараёнаў, разлічаных на пражыванне 95 тысяч жыхароў. Акрамя таго, адначасова тут павінна была з’явіцца і прамысловая зона з шэрагам высокатэхналагічных прадпрыемстваў радыё- і мікраэлектронікі.[1]
На сённяшні дзень, жылым раёнам Захад лічацца чатыры мікрараёна на поўдзень ад вуліцы Прытыцкага. А першы мікраён, які знаходзіцца на поўнач ад вуліцы, апынуўся ў складзе жылога раёна Кунцаўшчына.
Асноўныя вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]- Прытыцкага
- Адзінцова
- Бурдзейнага
- Лабанка
- Цімашэнка
- Якубоўскага
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Грамадская інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. Раён абслугоўвае дарослая (№ 2) і дзіцячая (№ 25)[2] паліклінікі. У жылым раёне размешчаны 16 устаноў дашкольнай і 7 сярэдняй адукацыі. Гандлёвыя плошчы (найбольшыя) прадстаўлены: рынкам «Заходні», ўніверсамамі «Нарач» і «Родная старонка» (раней называўся «Гродна»). Акрамя гэтага, гандлёва-бытавая інфраструктура меншага маштабу разгрупавана па перыметры жылога раёна.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўваюць дыспетчарская станцыя Захад-3 і дыспетчарская станцыя Кунцаўшчына. Побач з раёнам знаходзяцца дзве станцыі метро: станцыя Кунцаўшчына і станцыя Каменная Горка.
| Нумар маршрута: | Назва маршрута: | Заўвагі: |
|---|---|---|
| Аўтобусныя маршруты: | ||
| 11 | д/с Вяснянка — Маршала Лосіка | |
| 12 | д/с Кунцаўшчына — д/с Сухарава-5 | Панядзелак — пятніца |
| 17 | д/с Сухарава-5 — д/с Кунцаўшчына | |
| 29 | д/с Карастаянавай — д/с Кунцаўшчына | |
| 30а | Мінскрыбпрам — Красны Бор | Панядзелак — пятніца |
| 30с | Каржанеўскага — Красны Бор | |
| 42 | д/с Сухарава-5 — Люцынская | |
| 54 | д/с Захад-3 — ст.м. Спартыўная | |
| 60 | д/с Захад-3 — ГЦ Ждановічы | |
| 62э | д/с Захад-3 — Навінкі | |
| 83э | д/с Малінаўка-4 — ГЦ Ждановічы | |
| 101 | д/с Дружная — ГЦ Ждановічы | |
| 116 | д/с Каменная Горка-5 — д/с Малінаўка-8 | |
| 121 | д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы | |
| 121д | д/с Сухарава-5 — Люцынская | |
| 122э | д/с Кунцаўшчына — Соф'і Кавалеўскай | |
| 137 | д/с Кунцаўшчына — Водаачышчальная станцыя | Панядзелак — пятніца |
| 138 | д/с Кунцаўшчына — Прамвузел Заходні | |
| 140 | д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы | Панядзелак — пятніца |
| 144с | д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына | |
| 149 | д/с Захад-3 — Люцынская | |
| 159 | д/с Захад-3 — Каменная Горка-5 | |
| 163 | д/с Сухарава-5 — Варанянскага | |
| 177э | д/с Кунцаўшчына — Азярцо | |
| 184с | д/с Каменная Горка-5 — д/с Адоеўскага | |
| 185с | д/с Каменная Горка-5 — Масюкоўшчына | |
| 188с | Брылевічы — Школа № 188 | |
| 189э | д/с Захад-3 — РКМЦ | |
| Тралейбусныя маршруты: | ||
| 7 | д/с Сухарава-5 — АВ Цэнтральны | |
| 8 | д/с Сухарава-5 — д/с Дружная | |
| 9 | д/с Кунцаўшчына — Гарадскі вал | |
| 13 | д/с Сухарава-5 — Гарадскі вал | |
| 18 | д/с Сухарава-5 — Люцынская | |
| 21 | д/с Сухарава-5 — Люцынская | |
| 25 | д/с Кунцаўшчына — д/с Малінаўка-4 | |
| 31 | д/с Кунцаўшчына — д/с Сямашкі | |
| 38 | д/с Сухарава-5 — д/с Славінскага | |
| 44 | д/с Захад-3 — АВ Цэнтральны | |
| 48 | д/с Кунцаўшчына — Паліклініка №10 | Панядзелак — пятніца |
| 52 | д/с Малінаўка-4 — Люцынская | |
| 55 | д/с Кунцаўшчына — Акадэмічная | |
| 66 | д/с Сухарава-5 — ст.м. Міхалова | |
| 77 | д/с Сухарава-5 — Сапёраў | |
| Бліжэйшыя станцыі метро: станцыя Кунцаўшчына, станцыя Каменная Горка | ||
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Районы, кварталы: история жилого района Запад (руск.). onliner.by. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2014.
- ↑ УЗ «25-я детская поликлиника» (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2022. Праверана 2 студзеня 2015.
- ↑ Афіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» Архівавана 28 снежня 2014..
