Ганаровы прафесар
Ганаровы прафесар — навуковае званне, для надання якога ўніверсітэт адмовіўся ад усіх звычайных фармальных і працэдурных патрабаванняў надання навуковага звання. Званне часта прысуджаецца як спосаб ушанаваць уклад выбітнага госця ВНУ ў канкрэтную сферу або ў грамадства ў цэлым.
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненне ад навуковага звання прафесара, якое прысуджаецца Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь, званне ганаровага прафесара прысуджае Вучоны савет адпаведнай ВНУ.
Званне «Ганаровы прафесар» прысвойваецца ў Рэспубліцы Беларусь прафесарам або дактарам навук — грамадзянам Рэспублікі Беларусь або замежным грамадзянам, якія актыўна ўдзельнічаюць у вучэбна-педагагічнай, навуковай і выхаваўчай рабоце адпаведнай ВНУ і якія ўнеслі буйны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных інжынерных і навуковых кадраў на працягу доўгага часу для рэальнага сектара эканомікі, падрыхтоўку і выданне вучэбна-метадычнай і навуковай літаратуры, выхаванне студэнцкай моладзі, стварэнне і развіццё вучэбна-матэрыяльнай базы і інфраструктуры ВНУ і інш.
Для работнікаў ВНУ пры прадстаўленні да звання «Ганаровы прафесар» абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць вучонага звання прафесара або вучонай ступені доктара навук і стажу працы ў адпаведнай ВНУ не менш за 15 гадоў, у тым ліку на кіруючых пасадах. Перавага пры прадстаўленні да звання аддаецца асобам, якія маюць ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь (СССР, БССР), лаўрэатам дзяржаўных прэмій, узнагароджаным ордэнамі і медалямі.
Званне прысвойваецца саветам адпаведнай ВНУ. Рашэнне прымаецца шляхам тайнага галасавання, якое лічыцца прынятым, калі станоўча прагаласавала не менш за 2/3 прысутных на пасяджэнні членаў савета. На падставе рашэння савета рэктар ВНУ выдае загад аб прысваенні звання і ўручае імянны дыплом. Званне «Ганаровы прафесар» прысвойваецца пажыццёва. Права яго пазбаўлення належыць савету ВНУ, якая надала гэтае званне атрымальніку, калі той у сваёй дзейнасці ганіць ганаровае званне ці наносіць шкоду інтарэсам ВНУ або краіны.
Некаторыя ганаровыя прафесары БДУ
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Мясніковіч, прэм’ер-міністр Беларусі
- Наваз Шарыф, прэм’ер-міністр Пакістана
- Пранаб Мукерджы, прэзідэнт Індыі
- Эмамалі Рахмон, прэзідэнт Таджыкістана
- Валянціна Матвіенка, старшыня Савета Федэрацыі Расіі
- Гурбангулы Бердымухамедаў, прэзідэнт Туркменістана
- Ільхам Аліеў, прэзідэнт Азербайджана
- Жарэс Алфёраў, лаурэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы