Зборная Мексікі па футболе

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Зборная Мексікі па футболу)
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Сцяг Мексікі Мексіка


Фота
 
Мянушкі: Трохкаляровыя (фр.: El Tricolor)
Канфедэрацыя: КАНКАКАФ (Паўночная Амерыка)
Федэрацыя: Федэрацыя футбола Мексікі
Галоўны трэнер: Хуан Карлас Асорыа
Капітан: Рафаэль Маркес
Найбольшая колькасць гульняў: Клаўдзіа Суарэс (177)
Лепшы бамбардзір: Харэд Бархеці (46)
Хатні стадыён: Ацтэка
Код ФІФА: MEX
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы: 17 2 (20 кастрычніка 2016)[1]
Найвышэйшы: 4 (люты—чэрвень 1998, май—чэрвень 2006)
Найніжэйшы: 40 (ліпень 2015)
Першая гульня
Гватэмала Гватэмала 2:3 Мексіка Мексіка
(Гватэмала, Гватэмала; 1 студзеня 1923)
Самая буйная перамога
Мексіка Мексіка 12:1 Багамы Багамскія Астравы
(Талука, Мексіка; 28 красавіка 1987)
Самае буйное паражэнне
Англія Англія 8:0 Мексіка Мексіка
(Лондан, Англія; 10 мая 1961)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў: 15 (Упершыню 1930)
Найлепшы вынік: Чвэрцьфінал (1970, 1986)
Залаты кубак КАНКАКАФ
Колькасць удзелаў: 21 (Упершыню 1963)
Найлепшы вынік: Gold medal northamerica.svg Чэмпіён (1965, 1971, 1977, 1993, 1996, 1998, 2003, 2009, 2011, 2015)
Кубак канфедэрацый
Колькасць удзелаў: 6 (Упершыню 1992)
Найлепшы вынік: Gold medal world centered.svg Чэмпіён (1999)
Кубак Амерыкі
Колькасць удзелаў: 10 (Упершыню 1993)
Найлепшы вынік: Silver medal southamerica.svg 2 месца (1993, 2001)

Зборная Мексікі па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Мексіку на міжнародных футбольных турнірах і матчах. Кантралюецца і кіруецца Федэрацый футбола Мексікі. Самая тытулаваная зборная ў КАНКАКАФ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Мексікі традыцыйна лічыцца наймацнейшай камандай у Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы. Па прычыне таго, што паўночнаамерыканскі кантынент першапачаткова меў права праводзіць самастойны адборачны турнір, мексіканцы, як правіла, лёгка абыгравалі супернікаў і атрымоўвалі пуцёўку на фінальную стадыю чэмпіянату. Аднак у фінальнай стадыі Мексіка з той жа лёгкасцю прайгравала камандам больш высокага ўзроўню. Толькі пачынаючы з канца 1980-х каманда змагла крыху падвысіць узровень гульні.

Мексіканскі футбол да гэтага часу пакутуе ад вымушанай ізаляцыі, што згубна адбіваецца на развіцці гульні ў гэтай краіне. Акружаная футбольнымі карлікамі, мексіканская зборная ахвотна праводзіць матчы з моцнымі камандамі іншых кантынентаў, удзельнічае ў розных турнірах, такіх як Кубак канфедэрацый і Кубак Амерыкі, спрабуючы тым самым павысіць узровень свайго футбола.

Мексіканскі чэмпіянат здаўна з'яўляецца самым высокааплатным у Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. Тут таксама гуляюць і многія паўднёваамерыканскія футбалісты. Мексіканскія ж гульцы рэдка пакідаюць межы сваёй краіны і выступаюць як правіла за мексіканскія клубы. Падобная сітуацыя таксама не з'яўляецца плённай для далейшага развіцця мексіканскага футбола. Трэнерамі зборнай часта становяцца замежныя спецыялісты, такія як Бора Мілуцінавіч (Сербія), Рыкарда Лавольпэ (Аргенціна).

Мексіка ахвотна праводзіць буйныя футбольныя турніры. Футбол у краіне карыстаецца каласальнай папулярнасцю, і Мексіка мае стадыён умяшчальнасцю ў 100 000 чалавек (самы знакаміты — стадыён «Ацтэка» у сталіцы краіны). Чэмпіянаты свету 1970 і 1986 гадоў праходзілі ў Мексіцы.

Мексіканцы аддаюць перавагу абарончаму, жорсткаму футболу. Футбалісты зборнай адрозніваюцца высокай тэхнікай валодання мячом. Тыповай для іх манерай з'яўляецца гульня ў кароткі пас.

Акрамя пастаянных выступаў на чэмпіянаце свету, Мексіка з 1993 года пастаянна прымае ўдзел у Кубку Амерыкі, дзе двойчы (у 1993 і 2001) дайшла да фінала. Таксама Мексіка шэсць разоў прымала ўдзел у Кубку канфедэрацый, у 1999 годзе на сваім полі Мексіка выйграла гэты турнір, вырваўшы ў фінале перамогу ў Бразіліі з лікам 4:3. У 2012 годзе мексіканская каманда стала чэмпіёнам Алімпіскіх гульняў.

Зноскі