Зборная Чэхаславакіі па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
 Чэхаславакія
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Чэхаславацкі футбольны саюз
Найбольшая колькасць гульняў Здэнек Негада (90)
Найлепшы бамбардзір Антанін Пуч (34)
Код ФІФА TCH
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 19  (23 снежня 1993)[1]
Першая гульня
Чэхаславакія Чэхаславакія 7:0 КСХС Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія
(Антверпен, Бельгія; 28 жніўня 1920)
Апошняя гульня
Бельгія Бельгія 0:0 Чэхія і Славакія Чэхаславакія
(Брусель, Бельгія; Бельгія, 17 лістапада 1993)
Самая буйная перамога
Чэхаславакія Чэхаславакія 11:0 Сенегал Сенегал
(Прага, Чэхаславакія; 2 лістапада 1966)
Самае буйное паражэнне
Венгрыя Венгрыя 8:3 Чэхаславакія Чэхаславакія
(Будапешт, Венгрыя; 19 верасня 1937)
0:5 (4 разы)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 8 (Упершыню 1934)
Найлепшы вынік 2 месца (1934 і 1962)
Чэмпіянат Еўропы
Колькасць удзелаў 3 (Упершыню 1960)
Найлепшы вынік Чэмпіён (1976)
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты Еўропы па футболе
Золата Югаславія 1976
Бронза Францыя 1960
Бронза Італія 1980
Алімпійскія гульні
Золата Масква 1980
Срэбра Токіа 1964

Зборная Чэхаславакіі па футболе прадстаўляла Чэхаславакію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Паўстала пасля Першай сусветнай вайны і ўтварэння Чэхаславакіі. Дэбют зборнай на міжнароднай арэне адбыўся на Алімпійскіх гульнях 1920 года, калі зборная Чэхаславакіі дайшла да фіналу. Але ў матчы за алімпійскае золата супраць Бельгіі адбыўся скандал — пад канец першага тайма футбалісты Чэхаславакіі, незадаволеныя судзействам англічаніна Люіса, пайшлі з поля, за што былі дыскваліфікаваны.

1 студзеня 1993 года Чэхаславакія спыніла сваё існаванне. Тым не менш зборная працягнула ўдзел у адборачных гульнях чэмпіянату свету 1994 года. Не здолеўшы прабіцца ў фінальную частку турніру, зборная Чэхіі і Славакіі (афіцыйная назва каманды пасля распаду краіны) спыніла існаванне пасля сканчэння адборачных матчаў. Наступніцай зборнай Чэхаславакіі стала зборная Чэхіі па футболе, апроч таго, зборная Славакіі па футболе пачала свае ўласныя выступы.

  1. Men's RankingFIFA, 1993. Праверана 25 лістапада 2017.