Землетрасенне ў Марока (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наступствы стыхійнага бедства.
Наступствы стыхійнага бедства.

Землетрасенне ў Марока 2023 года магнітудай 6,8 Mw, які здарылася 8 верасня 2023 года ў рэгіёне Маракеш-Сафі ў Марока. Эпіцэнтр знаходзіўся за 71,8 км на паўднёвы захад ад Маракеша, недалёка ад гарналыжнага курорта ў Атласкіх гарах[1]. Землетрасенне выклікала катастрафічныя разбурэнні і прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр.

Сітуацыя[правіць | правіць зыходнік]

Марока знаходзіцца недалёка ад мяжы паміж Афрыканскай і Еўразійскай плітамі[2]. Большая частка сейсмічнасці ў краіне звязана з рухам на мяжы пліт, прычым найбольшая сейсмічная небяспека назіраецца на поўначы[3].

Сейсмічнасць ў Марока сканцэнтравана ў паўночным рэгіёне краіны і моры Альбаран. На поўдзень ад Эр-Рыфа сейсмічная актыўнасць нязначная. Сейсмічнасць ў Сахарскім Атласе невялікая, а ў Сахарскім рэгіёне на поўдзень ад горнага пояса амаль адсутнічае[4].

Бедства[правіць | правіць зыходнік]

Землятрус адбыўся 8 верасня ў 23:11 па мясцовым часе. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў раёне Ігіль[5].

Магнітуда склала 6,8[6]. Іншыя крыніцы ацэньваюць магнітуду ў 6,9[7] і 7,2[8]. Паўторны штуршок магнітудай 4,9 адбыўся праз 19 хвілін пасля асноўнага[9]. Усяго за асноўным штуршком рушылі ўслед сотні паўторных, магнітуда наймацнейшага склала 6[10].

Паводле звестак Геалагічнай службы ЗША, ачаг землетрасення размяшчаўся на глыбіні 18,5 км[11]. Сейсмалагічнае агенцтва Марока паведаміла пра глыбіню ў 11 км[9]. Землетрасенне таксама адчувалася ў Партугаліі, Іспаніі, Маўрытаніі, Алжыры, Заходняй Сахары і ўздоўж ўзбярэжжа Гібралтарскага праліва[12]. Сведкі расказалі, што штуршок працягваўся каля 20 секунд[13].

Па даных на 12 верасня, па меншай меры 2901 чалавек загінуў і яшчэ 5530 былі паранены[14].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

У краіне абвешчана 3-дзённая нацыянальная жалоба[15]. Дапамогу пацярпелай дзяржаве прапанавалі Індыя[16], Францыя[17][18], Партугалія[19], Румынія[20], Турцыя[21], Вялікабрытанія[22], ЗША[23][24], Тайвань[25], Тайланд[26], Туніс[25], Еўрапейскі Саюз[27] і ААН[28].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. At least 296 reported dead as powerful earthquake hits Morocco (англ.). Al Jazeera. Праверана 9 верасня 2023.
  2. The quest for the Africa–Eurasia plate boundary west of the Strait of Gibraltar. https://www.sciencedirect.com/science/article/pii/S0012821X0800753X. 
  3. Seismicity and Seismic Hazard in Morocco 1901-2010. https://www.researchgate.net/publication/260941434. Retrieved on 8 September 2023. 
  4. Sébrier, Michel; Siame, Lionel Louis; Zouine, El Mostafa; Winter, Thierry (2006). "Active tectonics in the Moroccan High Atlas". Comptes Rendus Geoscience 338 (1–2): 65–79. doi:10.1016/j.crte.2005.12.001. 
  5. Эксперт сообщил, что землетрясение в Марокко ощущалось в радиусе 400 км от его эпицентра. ТАСС (9 верасня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
  6. Ives, Mike. Earthquake in Morocco: At Least 296 Killed as Strong Quake Strikes Morocco(англ.), The New York Times (9 верасня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
  7. Global CMT Catalog (англ.). The Global Centroid-Moment-Tensor. Праверана 9 верасня 2023.
  8. В Марокко произошло землетрясение магнитудой 7,2. Погибло больше тысячи человек (руск.). Meduza. Праверана 9 верасня 2023.
  9. а б Powerful earthquake strikes Morocco, killing hundreds and damaging historic buildings in Marrakech (англ.). Associated Press (8 верасня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
  10. Что известно о землетрясении в Марокко. TACC. Праверана 9 верасня 2023.
  11. National Earthquake Information Center. M 6.8 - 56 km W of Oukaïmedene, Morocco. United States Geological Survey (8 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 8 September 2023. Праверана 8 September 2023.
  12. أحمد عادل موسى. مركز رصد الزلازل الأوروبي: 6 دول تأثرت من زلزال المغرب.. بينها دول عربية (ар.). El Watan News (8 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 September 2023. Праверана 9 September 2023.
  13. Lau, Mohammed Tawfeeq, Sharif Paget, Hamdi Alkhshali,Chris. Powerful earthquake strikes Morocco, killing 300 and damaging historic Marrakech (англ.). CNN (9 верасня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
  14. Kasraoui, Safaa. Morocco Earthquake’s Death Toll Mounts to 2,901 (12 September 2023). Праверана 12 September 2023.
  15. В Марокко объявили трёхдневный траур по погибшим в землетрясении(руск.), Радио Свобода (9 верасня 2023). Праверана 10 верасня 2023.
  16. Morocco Earthquake News Live Updates: PM Modi expresses his condolences over the lives lost due to Morocco quake; At least 296 people have been killed. The Economic Times. Архівавана з першакрыніцы 9 September 2023. Праверана 9 September 2023.
  17. Presse, AFP-Agence France. France's Macron 'Devastated' By Morocco Quake, Promises Aid (англ.). www.barrons.com. Праверана 9 верасня 2023.
  18. Séisme au Maroc: Emmanuel Macron se dit "bouleversé" et propose l'aide de la France (фр.). BFMTV. Праверана 9 верасня 2023.
  19. O sismo da noite passada em Marrocos deixa-nos profundamente consternados. Твітэр.
  20. Ciolacu anunță că România este pregătită să ofere asistență Marocului, după cutremurul care a devastat această țară (рум.). Stirileprotv.ro. Праверана 9 верасня 2023.
  21. Fas için AFAD, Sağlık Bakanlığı UMKE, Türk Kızılay ve diğer STK'lardan 265 personel hazırlandı. Anadolu Ajansı. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2023. Праверана 9 September 2023.
  22. Morocco earthquake: More than 600 dead after powerful tremors(нявызн.). BBC News. Праверана 9 верасня 2023.
  23. House, The White. Statement from President Joe Biden on the Earthquake in Morocco (англ.). The White House (9 верасня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
  24. Morocco earthquake kills more than 800, devastates historic sites: Live updates (англ.). NBC News (9 верасня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
  25. а б Factbox: Foreign reactions and offers of aid in response to Morocco earthquake. Reuters (9 верасня 2023). Праверана 9 September 2023.
  26. “เศรษฐา” เสียใจต่อเหตุแผ่นดินไหวโมร็อกโก สั่ง กต. เร่งช่วยเหลือคนไทย. Thairath (9 верасня 2023). Праверана 9 September 2023.
  27. S.A, Telewizja Polska. No Polish victims in Morocco earthquake (польск.). tvpworld.com. Праверана 9 верасня 2023.
  28. At least 632 dead, 329 injured after powerful earthquake hits Morocco, The Straits Times (9 September 2023). Праверана 9 September 2023.