Зоя Іванаўна Траццяк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зоя Іванаўна Траццяк
Дата нараджэння 1984
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, вучоная
Навуковая сфера філалогія, літаратуразнаўства
Месца працы Гуманітарны факультэт ПДУ
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай
Навуковы кіраўнік Дзяніс Аляксандравіч Кандакоў, Людміла Дзмітрыеўна Сінькова

Зоя Іванаўна Траццяк (нар. 1984 года ў Полацку) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук, дацэнт.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 2007 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Англійская мова. Беларуская мова і літаратура», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2008 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю на тэму «Асноўныя прынцыпы выявы вайны ў творчасці Э. Хемінгуэя і В. Быкава» па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа». Пасля навучаўся ў аспірантуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа», а з 2016 года - у дактарантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцям «Літаратура народаў краін замежжа» і «Беларуская літаратура» абараніла ў 2014 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Ідэйна-мастацкае асэнсаванне Першай сусветнай вайны ў творчасці Э. Хемінгуэя і М. Гарэцкага: агульнае і адметнае». Навуковы кіраўнік - Дзяніс Аляксандравіч Кандакоў. У 2016 годзе ВАК Рэспублікі Беларусь прысвоіў ёй вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства».

З 2007 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі гісторыка-філалагічнага факультэта. У цяперашні час працуе на пасадзе дацэнта кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

22 студзеня 2022 года ў БДУ абараніла дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара філалагічных навук па спецыяльнасцях «Літаратура народаў краін замежжа» і «Беларуская літаратура» на тэму «Беларуская і амерыканская проза пра Першую сусветную вайну: структурныя ўзроўні і дамінантныя матывы». Навуковы кансультант — прафесар Людміла Дзмітрыеўна Сінькова. 14 верасня 2022 года Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь зацвердзіла рашэнне савета па абароне дысертацый аб наданні ёй навуковай ступені доктара філалагічных навук[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням гістарычнага і параўнальнага літаратуразнаўства, беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, амерыканскай літаратуры ХХ стагоддзя, айчыннай і замежнай мастацкай літаратуры аб Першай сусветнай вайне.

Сярод іншага, даследуе прозу такіх класікаў беларускай літаратуры, як Васіль Быкаў, Святлана Алексіевіч, Алесь Адамовіч, Максім Гарэцкі, Алесь Гародня, Кузьма Чорны, Іван Шамякін, Змітрок Бядуля, Уладзімір Гніламёдаў, Генрых Далідовіч і інш.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]