Дзяніс Аляксандравіч Кандакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзяніс Аляксандравіч Кандакоў
Дата нараджэння 8 сакавіка 1980(1980-03-08) (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці вучоны, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера філалогія, літаратуразнаўства
Месца працы Універсітэт Парыж III Новая Сарбона
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Аляксандравіч Гугнін

Дзяніс Аляксандравіч Кандакоў (нар. 8 сакавіка 1980 года ў Наваполацку) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, перакладчык, кандыдат філалагічных навук.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў ў 2002 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Замежныя мовы (французская і англійская)». У 20022005 гадах навучаўся ў аспірантуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа» абараніў 22 снежня 2005 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Творчасць Эжэна Іанэска ў кантэксце ідэйна-мастацкіх пошукаў еўрапейскай літаратуры XX стагоддзя». Навуковы кіраўнік — Аляксандр Аляксандравіч Гугнін.

У 20122013 гадах праходзіў стажыроўку ва ўніверсітэце «Новая Сарбона» (Парыж, Францыя), у 2015 годзе — у Ягелонскім універсітэце (Кракаў, Польшча). У 2016—2017 гадах быў стыпендыятам Інстытута перадавых даследаванняў у Ліёне (Францыя).

З 2002 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўляўся выкладчыкам кафедры замежных моў, старэйшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі гісторыка-філалагічнага факультэта. Займаў пасаду адказнага сакратара прыёмнай камісіі ўніверсітэта. У 20152020 гадах займаў пасаду дэкана гісторыка-філалагічнага (пазней — гуманітарнага) факультэта гэтага ўніверсітэта. З верасня 2020 года па люты 2021 года зноў працаваў на пасадзе дацэнта кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2021 года - выкладае ва Універсітэце Парыж III Новая Сарбона.

Грамадска-палітычная пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2020 года на фоне грамадска-палітычнага крызіса і пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў ў Беларусі ў знак пратэсту супраць дзеянняў уладаў сышоў з пасады дэкана гуманітарнага факультэта Полацкага ўніверсітэта, але застаўся працаваць ва ўніверсітэце на пасадзе дацэнта[1]. 8 лютага 2021 года звольніўся з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе гісторыю французскай літаратуры Новага і Найноўшага часу, франкамоўную літаратуру Беларусі, славянскую літаратуру на французскай мове, метадалогію літаратуразнаўчых даследаванняў і інш. Асобныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням рэцэпцыі французскай культуры ў краінах Усходняй Еўропы, літаратурнай і педагагічнай дзейнасці езуітаў на беларускіх землях у канцы XVIII – пачатку ХІХ стагоддзя і інш.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2015)
  • Прэмія «Крыніца ведаў» - лепшы малады вучоны Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2014)

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Манаграфічныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Творчество Эжена Ионеско в контексте идейно-художественных исканий европейской литературы XX века / Д. А. Кондаков. - Новополоцк: ПГУ, 2008. - 187 с.

Выбраныя навуковыя артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Вобраз Полацка ў французскай драматургіі XIX стагоддзя / Д. А. Кандакоў // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2008. ― № 1. ― С. 133―136.
  • Творчасць Яна Баршчэўскага і французская гатычная проза: пастаноўка праблемы / Д. А. Кандакоў // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2010. ― № 1. ― С. 126―131.
  • Франкофония ордена иезуитов в Беларуси XVIII―XIX веков / Д. А. Кондаков // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2011. ― № 10. ― С. 2―9.
  • Вобраз саламандры ў еўрапейскіх літаратурах XVII ― першай паловы XIX стагоддзя і творах Яна Баршчэўскага / Д. А. Кандакоў // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2011. ― № 2. ― С. 2―8.
  • События 1812―1814 годов в стихотворениях полоцких иезуитов: поэтика и политика / Д. А. Кондаков // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2012. ― № 10. ― С. 2―8.
  • Панегирик полоцких иезуитов в честь П. Г. Лазарева и графа А. И. Ильинского: социально-культурный и политический контекст / Д. А. Кондаков // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2014. ― № 10. ― С. 2―7.
  • Франкамоўная літаратура Беларусі XVIII стагоддзя: да вызначэння поля даследаванняў / Д. А. Кандакоў // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2015. ― № 10. ― С. 2―7.

Вучэбна-метадычныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Эстетика: учеб.-метод. компл. / Д. А. Кондаков. - Новополоцк: ПГУ, 2007. - 162 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі