Перайсці да зместу

Зіман Рольфес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Зіман Рольфес
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 21 студзеня 1982(1982-01-21)[1][2][…] (44 гады)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 189 см
Пазіцыя паўабаронца
Маладзёжныя клубы
1986—1999 Сцяг Германіі ТюС Рэке
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2004 Сцяг Германіі Вердэр 0 (0)
1999—2002 →  Сцяг Германіі Вердэр II 100 (18)
2002—2003 →  Сцяг Германіі Ройтлінген 13 (0)
2004—2005 Сцяг Германіі Алеманія 28 (3)
2005—2015 Сцяг Германіі Баер 04 288 (41)
2010 →  Сцяг Германіі Баер 04 II 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
Сцяг Германіі Германія (да 18) 8 (1)
Сцяг Германіі Германія (да 20) 5 (0)
2002 Сцяг Германіі Германія (да 21) 1 (0)
2004—2005 Сцяг Германіі Германія B 3 (0)
2007—2011 Сцяг Германіі Германія 26 (2)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Аўстрыя/Швейцарыя 2008
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зі́ман Ро́льфес (ням.: Simon Rolfes; нар. 21 студзеня 1982 года, Ібенбюрэн, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца. У 2007—2011 гадах выступаў за нацыянальную зборную Германіі. Завяршыў кар’еру пасля сезону 2014/15.

Зіман пачаў сваю кар’еру ў структуры клуба «Вердэр», за рэзервовую каманду якога правёў 100 матчаў. У сувязі з тым, што галоўны трэнер брэменцаў Томас Шааф не разглядаў Рольфеса як іграка асноўнага складу, Зіман у 2004 годзе перайшоў у склад ахенскага клуба «Алеманія».

2005 год стаў вырашальным для іграка, які стаў футбалістам клуба «Баер 04» і з тых часоў стаў улюбёнцам заўзятараў, хутка стаўшы іграком асноўнага складу і капітанам каманды. Ён стаў свайго роду культавым героем для Леверкузена, дзякуючы сваім моцным псіхічным атрыбутам, як высокай хуткасці працы, працай у камандзе, спартыўнае майстэрства і ўплыў на полі.

Рольфес дэбютаваў у складзе зборнай Германіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Даніі 28 сакавіка 2007 года ў Дуйсбургу. Разам з камандай браў удзел у чэмпіянаце Еўропы 2008, дзе Германія заняла выніковае другое месца. Зіман прапусціў чэмпіянат свету 2010 з-за траўмы.

  1. ↑ Simon Rolfes // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ SIMON ROLFES // Argentine Soccer Database