Філіп Лам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Філіп Лам
Агульная інфармацыя
Мянушка Ламі, The Magic Dwarf (Чароўны карлік), Wireless Lahm (Радыст Лам), Магутная Мурашка, Сцяна
Нарадзіўся 11 лістапада 1983(1983-11-11)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 170 см
Вага 64 кг
Пазіцыя крайні абаронца, цэнтральны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1989—1995 Сцяг Германіі Герн (Мюнхен)
1995—2001 Сцяг Германіі Баварыя
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2017 Сцяг Германіі Баварыя 332 (12)
2001—2003   Сцяг Германіі Баварыя II 63 (3)
2003—2005   Сцяг Германіі Штутгарт 53 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999 Сцяг Германіі Германія (да 17) 1 (0)
2000 Сцяг Германіі Германія (да 18) 1 (0)
2001—2002 Сцяг Германіі Германія (да 19) 9 (1)
2002—2003 Сцяг Германіі Германія (да 20) 6 (0)
2003 Сцяг Германіі Германія (да 21) 3 (0)
2004—2014 Сцяг Германіі Германія 113 (5)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Германія 2006
Бронза ПАР 2010
Золата Бразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 мая 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філіп Лам (ням.: Philipp Lahm; нар. 11 лістапада 1983, Мюнхен, ФРГ) — нямецкі футбаліст, абаронца. Вядомы па шматгадовым выступам за мюнхенскую «Баварыю», дзе доўгі час быў капітанам. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі, былы капітан зборнай.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Баварыя»[правіць | правіць зыходнік]

У 17 гадоў, у 2001 годзе Лам стаў іграком другой каманды «Баварыі». Тагачасны яе трэнер, Герман Герланд дагэтуль лічыць, што Лам з’яўляецца самы таленавіты ігрок, якога ён калі-небудзь трэніраваў. Філіп дэбютаваў за «Баварыю II» 25 жніўня 2001 года ў пятым туры Рэгіянальнай лігі (Поўдзень) у матчы супраць «Вакера» з Бургаўзена. Матч скончыўся з лікам 2:1 на карысць мюнхенцаў, на 24-й хвіліне вызначылася жывая легенда Мюнхена — Ханс Пфлюглер, чэмпіён свету 1990 года, які вярнуўся ў футбол на адзін сезон, а на 85-й вызначыўся будучы вядомы ігрок Бундэслігі — Звяздан Місімавіч. Сам жа Філіп правёў на полі ўвесь матч[4]. Цікава, што ў заяўцы на чэмпіянат Лам значыўся паўабаронцам, а сезон ужо завяршаў на месцы абаронцы. Усяго ў тым сезоне ён правёў 27 матчаў і забіў два мячы: першы 1 снежня «Дармштату», а другі 7 красавіка 2002 года «Барусіі» з Фульды. У другім сезоне Лам ужо быў капітанам, ён згуляў 34 матчы і забіў адзін гол у браму «Барусіі» з Нойкірхена, а каманда завяршыла чэмпіянат на высокім 4-м месцы.

Філіп хутка трапіў на нататку да Отмара Гітцфельда, які трэніраваў асноўную каманду мюнхенцаў. Отмар бачыў у гульцу якасці, неабходныя для іграка асновы і Лам быў першы з маладых ігракоў, які рыхтаваўся да галоўнай каманды. 13 лістапада 2002 года Лам упершыню з’явіўся на полі ў футболцы «Баварыі». Для яго дэбюту быў абраны матч супраць французскага «Ланса» у Лізе Чэмпіёнаў, дзе перад каманд ужо не было ніякіх задач. Філіп з’явіўся на полі ў канцы матчу, на 90-й хвіліне, замяніўшы Маркуса Фойльнера.

Падчас гульні за «Баварыю-2» Лам стаў тыповым флангавым абаронцам, якія стала ўцякаў у атаку. Аднак, з-за таго, што ў тыя часы правы фланг абароны ў «Баварыі» быў акупаваны Вілі Саньёлем, а левы займаў Біксант Лізаразю, Філіпу прыйшлося пакінуць клуб і перайсці ў «Штутгарт», бо шанцаў зайграць у аснове «Баварыі» у яго не было.

«Штутгарт»[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2003 года Лам быў арандаваны «Штутгартам» на 2 гады. Спачатку на яго разлічвалі як на зменшчыка правага абаронцы Андрэаса Гінкеля, але Фелікс Магат, які трэніраваў тады «Штутгарт», вырашыў паспрабаваць Лама на іншых пазіцыях, каб не загубіць яго талент. У выніку, неўзабаве Філіп выцесніў з асноўнага складу швабаў левага абаронцу Гайка Гербера. Дэбют у «Штутгарце» адбыўся 3 жніўня 2003 года ў першым туры Бундэслігі. Тады каманда гуляла ў Растоку супраць мясцовай «Ганзы». Філіп выйшаў на поле на 76-й хвіліне, замяніўшы пры гэтым паўабаронцу Сільвіа Майснера. У тым сезоне ў Бундэслізе Філіп згуляў 31 гульню і забіў 1 мяч, а ў Лізе чэмпіёнаў правёў 7 паядынкаў, узнагарода ў тым сезоне было месца другога лепшага іграка чэмпіянату Германіі пасля Аілтана.

Другі сезон у «Штутгарце» выдаўся цяжкім для Лама. Пасля чэмпіянату Еўропы 2004 года, у якім ён прымаў удзел, яму не хапіла часу для аднаўлення. Да таго ж у чырвоных змяніўся трэнер: новым настаўнікам стаў Маціяс Замер, які не вельмі дараваў Філіпа і ў якога ён не трапляў пад тактыку і пабудову каманды. Усё ж Лам паспеў да каляднага перапынку згуляць 16 матчаў, з якіх у чатырнаццаці ён выходзіў у аснове. Скончыць сезон Філіпу перашкодзіў пералом правай нагі, атрыманы ў студзені 2005 года. Такім чынам, Лам вярнуўся на поле толькі 9 красавіка 2005 года ў матчы супраць «Шальке 04», які завяршыўся перамогай швабаў з лікам 3:0. Але праз усяго пяць тыдняў, 17 мая Лам парваў крыжападобныя звязкі.

Вяртанне ў «Баварыю»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2005 года Філіп вярнуўся ў «Баварыю», але гуляць адразу не мог, бо не паспеў аднавіцца пасля цяжкай траўмы. Пахадзіўшы каля двух месяцаў па лекарах, Лам паціху стаў вяртацца ў гульнявы рытм, ён наведваў трэніроўкі, працуючы над аднаўленнем свайго арганізма, гуляў за другую каманду «Баварыі». Першы матч у Бундэслізе згуляў 19 лістапада 2005 года супраць «Армініі» з Білефельда. Паядынак скончыўся перамогай мюнхенцаў з лікам 2:1, Філіп на 64-й хвіліне замяніў Біксана Лізаразю. Па заканчэнні сезону Біксан завяршыў сваю прафесійную футбольную кар’еру і месца пад будучага героя Мюнхена было вызвалена.

На дадзены момант Філіп Лам з’яўляецца самым дарагім абаронцам «Баварыі» і ўсёй Бундэслігі. Трансферны кошт іграка на кастрычнік 2010 года складаў каля 28 млн еўра.

У лютым 2017 года абвясціў аб заканчэнні кар’еры пасля сезону 2016/17[5]. 18 красавіка 2017 года апошні раз згуляў у Лізе чэмпіёнаў, калі па суме двух матчаў «Баварыя» прайграла (6:3) мадрыдскаму «Рэалу». 20 мая 2017 года згуляў свой апошні афіцыйны матч, калі выйшаў у асноўным складзе «Баварыі» ў якасці капітана ў матчы апошняга тура Бундэслігі супраць «Фрайбурга» (4:1) і пад авацыі быў заменены на 87-й хвіліне. Па выніках сезону 2016/17 «Баварыя» пяты раз запар стала чэмпіёнам Германіі.

Кар’ера ў зборнай[правіць | правіць зыходнік]

У асноўнай зборнай Германіі з 2004 года. Пасля пераможнага для зборнай Германіі чэмпіянату свету ў 2014 годзе абвясціў аб заканчэнні кар’еры ў зборнай[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

Баварыя:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Германія:

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Філіп Лам вядзе актыўную грамадскую дзейнасць, у тым ліку мае свой Фонд імя Філіпа Лама (ням.: Philipp Lahm-Stiftung). Галоўная мэта фонду — падтрымка дзяцей Германіі і Афрыкі[7]. За яго дзейнасць Філіпу Ламу была прысуджана прэмія ад Bayerischen Sportpreis.

Таксама шмат часу Лам прысвячвае барацьбе супраць гамафобіі і нецярпімасці.

За «адменны ўнёсак ва ўмацаванне талерантнасці і змаганне з гамафобіяй у спорце, асабліва ў футболе» ў чэрвені 2008 года Ламу разам з футбалісткай Таняй Вальтэр і прэзідэнтам Нямецкага футбольнага саюза Тэа Цванцыгерам была ўручана ўзнагарода Tolerantia-Preis  ад берлінскага антыдыскрымінацыйнага праекта Maneo[8].

Зноскі

  1. Philipp Lahm // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Philipp Lahm // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Spielstatistik Wacker Burghausen - FC Bayern München II 1:2 (1:1). fussballdaten.de.
  5. Lahm kündigt Karriereende an
  6. Philipp Lahm beendet Karriere als Nationalspieler
  7. Kinder-Sommercamp mit Philipp Lahm
  8. Tolerantia-Preis für Philipp Lahm und Theo Zwanziger

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]