Перайсці да зместу

Марсель Янсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Марсель Янсен
Марсель Янсен
Марсель Янсен
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 4 лістапада 1985(1985-11-04)[1][2][…] (39 гадоў)
Мёнхенгладбах, Паўночны Рэйн — Вестфалія, ФРГ
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 191 см
Вага 84 кг
Пазіцыя вінгер
Маладзёжныя клубы
Сцяг Германіі Люрып 1910
1993—2004 Сцяг Германіі Барусія (Мёнхенгладбах)
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007 Сцяг Германіі Барусія (Мёнхенгладбах) 73 (5)
2007—2008 Сцяг Германіі Баварыя (Мюнхен) 17 (0)
2008—2015 Сцяг Германіі Гамбург 144 (20)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Сцяг Германіі Германія (да 21) 4 (1)
2005—2014 Германія 45 (3)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Германія 2006
Бронза ПАР 2010
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Аўстрыя/Швейцарыя 2008
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ма́рсель Я́нсен (ням.: Marcell Jansen; 4 лістапада 1985, Мёнхенгладбах, Германія) — нямецкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Германіі на пазіцыі паўабаронцы. Часам гуляў таксама і на пазіцыі абаронцы.

«Барусія» Мёнхенгладбах

[правіць | правіць зыходнік]

Марсель перайшоў у «Барусію» з мясцовай спартыўнай школы «Люрып» ў 1993 годзе. Да моманту свайго першага траплення ў заяўку на матч Бундэслігі 20 верасня 2003 года ён ужо меў вопыт выступлення за розныя юніёрскія зборныя сваёй краіны, аднак у той гульні перамогу атрымалі футбалісты клуба «Гановер 96» з лікам 2:0, галоўны трэнер Эвальд Лінен гэтак і не выпусціў яго на поле. Пасля паражэння Лінена звольнілі, а Янсена адправілі ў юнацкую каманду.

Упершыню Янсен з’явіўся на поле 11 снежня 2004 года на берлінскім Алімпіяштадыёне, калі яго каманда саступіла «Герце» з непрыстойным лікам 6:0. У той гульні Янсен адзначыўся толькі парушэннем правілаў і пакараннем. Аднак галандскі трэнер Дык Адвакат працягваў давяраць маладому футбалісту, перыядычна выпускаючы яго на поле.

Улетку 2006 года да ўлюбёнца заўзятараў з Мёнхенгладбаха паступіла некалькі павабных прапаноў, аднак новы трэнер «Барусіі» Юп Гайнкес заявіў, што Янсен з катэгорыі ігракоў «не для продажу», з чым пагадзіўся і сам футбаліст, сказаўшы, што не збіраецца пакідаць родны клуб «гэтак рана». Аднак у канцы сезону Янсен падпісаў чатырохгадовы кантракт з мюнхенскай «Баварыяй» пасля таго, як «Барусія» пакінула Бундэслігу[3].

Улетку 2008 года Янсен перайшоў у «Гамбург», падпісаўшы кантракт на пяць гадоў[4]. У чэрвеня 2012 года падоўжыў кантракт за чэрвеня 2015 года, па заканчэнні якога «Гамбург» не стаў прапаноўваць Марселю новы кантракт. У выніку, 8 ліпеня Янсен абвясціў аб завяршэнні кар’еры з-за шматлікіх траўм[5].

Нацыянальная зборная

[правіць | правіць зыходнік]

Дэбют за зборную адбыўся 3 верасня 2005 года ў Браціславе. У матчы, дзе перамогу атрымалі славацкія футбалісты з лікам 2:0, Юрген Клінсман выпусціў яго на замену Томасу Гітцльшпергеру.

Сцяг Германіі Баварыя:

Сцяг Германіі Зборная Германіі: