Ёахім Лёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ёахім Лёў
20180602 FIFA Friendly Match Austria vs. Germany Jogi Löw 850 1386 (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Мянушка Ёгі
Нарадзіўся 3 лютага 1960(1960-02-03)[1][2][…] (61 год)
Грамадзянства Flag of Germany.svg Германія
Рост 182 см
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1978—1980 Германія Фрайбург 71 (18)
1980—1981 Германія Штутгарт 4 (0)
1981—1982 Германія Айнтрахт (Франкфурт) 24 (5)
1982—1984 Германія Фрайбург 65 (25)
1984—1985 Германія Карлсруэ 24 (2)
1985—1989 Германія Фрайбург 116 (28)
1989—1992 Швейцарыя Шафгаўзен
1992—1994 Швейцарыя Вінтэртур
1994—1995 Швейцарыя Фраўэнфельд
Нацыянальная зборная[* 2]
1979—1980 Германія ФРГ (да 21) 4 (0)
Трэнерская кар’ера
1994 Швейцарыя Вінтэртур мол.
1994—1995 Швейцарыя Фраўэнфельд
1995—1996 Германія Штутгарт трэнер
1996—1998 Германія Штутгарт
1998—1999 Турцыя Фенербахчэ (Стамбул)
1999—2000 Германія Карлсруэ
2001 Турцыя Аданаспор
2001—2002 Аўстрыя Ціроль (Інсбрук)
2003—2004 Аўстрыя Аўстрыя (Вена)
2004—2006 Германія Германія трэнер
2006—2021 Германія Германія
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Commons-logo.svg Ёахім Лёў на Вікісховішчы

Ёа́хім Лёў (ням.: Joachim Löw; нар. 3 лютага 1960, Шонау, ФРГ) — нямецкі футбаліст і футбольны трэнер. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Германіі ў 2006—2021 гадах.

Кар’ера гульца[правіць | правіць зыходнік]

Будучы футбалістам, выступаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы за «Фрайбург», «Штутгарт», «Айнтрахт», «Карлсруэ». Удзельнічаў у 4 матчах моладзевай зборнай ФРГ. Завяршаў кар’еру гульца ў Швейцарыі напачатку 1990-х гг.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Першапачатковая праца з клубамі[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерскую кар’еру Лёў пачаў яшчэ ў часы выступаў за швейцарскія клубы «Вінтэртур» і «Фраўэнфельд». У сезоне 1995/96 ён быў памочнікам галоўнага трэнера «Штутгарта» Рольфа Фрынгера, а пасля яго сыходу ў зборную Швейцарыі заняў месца настаўніка. З’яўляючыся трэнерам «Штутгарта», станавіўся ўладальнікам Кубка Германіі, а таксама фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА 1997/98. Пасля гэтага фіналу Лёў ачоліў турэцкі футбольны клуб «Фенербахчэ», дзе прапрацаваў усяго год (трэцяе месца ў чэмпіянаце Турцыі). У сезоне 1999/2000 ачольваў «Карлсруэ», які гуляў тады ў другой Бундэслізе, але не здолеў дапамагчы клубу пазбегнуць вылету ў трэці дывізіён. У 2001 годзе вярнуўся на некаторы час у Турцыю, прыняўшы запрашэнне ад «Аданаспор», але правёў там усяго 3 месяцы.

У сезоне 2001/02 выйграў з «Ціролем» з Інсбрука чэмпіянат Аўстрыі (усяго 20 прапушчаных мячоў у 36 матчах). Нягледзячы на выйгрыш чэмпіянату, клуб быў абвешчаны банкрутам і расфарміраваны, а Лёў застаўся без працы. У 2003 годзе ачоліў венскую «Аўстрыю» пасля сыходу Крыстафа Даўма.

Зборная Германіі[правіць | правіць зыходнік]

Лёў і яго памочнік Ханс-Дзітэр Флік у 2006 годзе

1 жніўня 2004 года было абвешчана, што Лёў стаў памочнікам новага галоўнага трэнера зборнай Германіі Юргена Клінсмана, які прыйшоў на змену Рудзі Фёлеру. Клінсман і Лёў пазнаёміліся, калі разам наведвалі трэнерскую школу. У зборнай пры Клінсмане Лёў меў ролю тактыка, дапаўняючы атакуючую стратэгію галоўнага трэнера. У чэрвені 2005 года зборная Германіі заняла трэцяе месца на Кубку Канфедэрацый у Германіі, саступіўшы ў драматычным паўфінале бразільцам 2:3, а ў матчы за трэцяе месца перагуляўшы мексіканцаў у дадатковы час 4:3. Ужо тады аформіўся востраатакуючы стыль немцаў, якія забілі ў 5 матчах турніру 15 мячоў, у т. л. па 2 разы забіўшы Бразіліі і Аргенціне.

На чэмпіянаце свету 2006 года ў Германіі гаспадары выйгралі ўсе 3 матчы ў сваёй групе (Коста-Рыка — 4:2, Польшча — 1:0, Эквадор — 3:0). У 1/8 фінала дубль Лукаса Падольскага прынёс перамогу над Швецыяй (2:0). У чвэрцьфінале на Алімпійскім стадыёне ў Берліне ў драматычным матчы па пенальці была зрынута зборная Аргенціны (1:1, 4:2 па пен.). У паўфінале немцы саступілі ў дадатковы час зборнай Італіі, якая забіла 2 мячы на 119-й і 120-й хвілінах. Гэта была першая ў гісторыі параза зборнай Германіі ў Дортмундзе. У матчы за трэцяе месца немцы ўпэўнена перагулялі каманду Партугаліі (3:1).

Пасля чэмпіяната свету Клінсман вырашыў не працягваць кантракт са зборнай, і новым настаўнікам зборнай Германіі стаў Лёў. Ёахіму дасталася ў сутнасці ўжо сфарміраваная каманда, у якой працэс змены пакаленняў быў завершаны яшчэ ў перыяд працы Клінсмана. Лёў адразу заявіў, што будзе прытрымвацца таго кірунку, які было абраны разам з Клінсманам. Ёахім прытрымваецца традыцыйнай для немцаў схемы 4-4-2, з адным апорным паўабаронцам і моцнымі флангамі.

— Любоў да атакуючага стылю ў мяне ў крыві, — кажа Лёў. — Я аддаю перавагу рызыцы і заўсёды патрабую ад сваёй каманды, каб яна гуляла ў футбол, які добра глядзіцца збоку. Гэты стыль мне падабаецца, і я не жадаю з ім расставацца.

Лёў заставаўся галоўным трэнерам зборнай Германіі да лета 2021 года, калі пасля чэмпіянату Еўропы саступіў пасаду свайму былому памочніку Гансу-Дытэру Фліку.

Асоба Ёахіма Лёва[правіць | правіць зыходнік]

Ёахім Лёў уважліва сочыць за сваёй фізічнай формай, штораніцы робіць прабежкі. Спіць не менш за восем гадзін у суткі, даспадобы ездзіць на высокай хуткасці на сваім Mercedes класа М. Жонны, імя жонкі — Даніэла. У нямецкіх СМІ яго ахрысцілі мянушкай «Ёгі».

Заўжды стылёва і з густам апрануты. Навучаўся на камерсанта аптовага гандлю. Калі размова заходзіць за яго асабістае жыццё, вельмі закрыты, і вельмі рэдка дае адказы на пытанні кшталту такіх:

Ваш любімы музыка?Уда Юргенс.

Любімы напой? — Мінеральная вада.

Любімая кухня?Італьянская. Рыба, тартэліні.

- Якой краіне аддаеце перавагу для адпачынку? — Італіі.

- Любімая вопратка? — Лазневы халат.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1012781593 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Joachim Löw // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Joachim Löw // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1012781593 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.