Саломенка (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Саломенка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Саломенка на карце Беларусі ±
Саломенка (Магілёў) (Беларусь)
Саломенка (Магілёў)
Саломенка (Магілёў) (Магілёўская вобласць)
Саломенка (Магілёў)

Саломенка (трансліт.: Salomienka, руск.: Соломенка) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Палыкавіцкага сельсавета. З 1989 года ў складзе Магілёва. Размяшчалася за 4 км на поўнач ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Магілёў I. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы МагілёўШклоў[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома ў Расійскай імперыі з XIX ст. У 1847 годзе ў складзе маёнтка Пашкавічы ў Магілёўскім павеце, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 года ў Палыкавіцкай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні. Побач было сяльцо[1].

З 20 жніўня 1924 года ў Карабанаўскім, з 21 жніўня 1925 года ў Краснапольскім сельсаветах Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас[1].

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16 ліпеня 1954 года ў Мікалаеўскім, з 22 ліпеня 1960 года ў Палыкавіцкім сельсаветах. У 1990 ў складзе калгаса «Камінтэрн» (цэнтр — в. Мікалаеўка 2)[1].

У 1989 годзе ўвайшла ў склад Ленінскага раёна Магілёва. У 1980-я гады на месцы вёскі пачалося будаўніцтва жылога раёна[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Саломенка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
  2. Северный // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]