Перайсці да зместу

Малая Бароўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Малая Бароўка
Завулак Кісялёва
Завулак Кісялёва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Малая Бароўка (Беларусь)
Малая Бароўка
Малая Бароўка
Малая Бароўка (Магілёўская вобласць)
Малая Бароўка
Малая Бароўка

Малая Бароўка (трансліт.: Malaja Baroŭka, руск.: Малая Боровка, да 1958 года — Дары 2) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Дарскага сельсавета. З 1973 года ў складзе Магілёва, на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада[1].

У 19181923 гадах у складзе Лупалаўскага павета Магілёўскай губерні, у 19241930 — Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі, у 19241954 — Грабянёўскага, Таранаўскага сельсаветаў, з 16 ліпеня 1954 года — Дарскага сельсавета Магілёўскага раёна[1]. З 22 ліпеня 1960 года да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Вяйнянскага сельсавета[2]. З 15 студзеня 1965 года вёска ў складзе Дарскага сельсавета.

27 сакавіка 1973[3] года ўвайшла ў склад Кастрычніцкага раёна Магілёва[1].

Галоўныя вуліцы Кісялёва, Прытыцкага, Цютчава, Л. Маневіча, Багдановіча, Пярова, Казлова, Школьная, Майская, А. Блока, Паплаўская, завулак Паплаўскі і інш. Планіроўка нерэгулярная, пераважае сядзібная забудова[1].

Зноскі

  1. а б в г Малая Боровка // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 27 марта 1973 г. «О включении в городскую черту города Могилева некоторых населенных пунктов Могилевского района Могилевской области» Архівавана 1 мая 2019.
  • Малая Боровка // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.