Какорыш
Какорыш | |||||||||||||||||
Суквецці какорыша звычайнага. Каўказскі прыродны біясферны запаведнік, пачатак жніўня. | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Адзіны від | |||||||||||||||||
Какорыш звычайны Сінонімы
| |||||||||||||||||
|
Како́рыш[3][4] (Aethusa) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae) з адным паліморфным відам — Какорышам звычайным (Aethusa cynapium)[4].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая, часам двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—100[3] см. Корань расліны тонкі, верацёнападобнай формы. Сцябло прамастойнае, рабрыстае, пустое ў сярэдзіне, са слабым шызым налётам. Лісце чаргаванае, буйное, двойчы- і тройчыперыстае. Зверху лісце бліскучае, цёмна-зялёнае, знізу — святлейшае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае, з расшыранымі похвамі. Кветкі белага колеру, часам чырванаватыя, у складаных парасоніках на доўгіх кветаносах. Пялёсткаў — 5. Плод — віслаплоднік, які пры выспяванні распадаецца на 2 палавінкі (мерыкарпіі).
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Какорыш звычайны распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Заносны від на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна[5]. Мезафіт, мезатроф, эўтроф[5]. Расце сярод кустоў, у лясах, асабліва пойменных, на ўзлесках, а таксама як пустазелле ў садах і агародах. На большай частцы тэрыторыі Украіны — акрамя стэпу.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая расліна. Свежая трава змяшчае 0,015 % эфірнага алею. Расліну лічаць атрутнай[6], але выпадкі атручвання здараюцца рэдка.
Падвіды
[правіць | правіць зыходнік]- Aethusa cynapium subsp. elata Hoffm. ex Schübl. & G.Martens
- Aethusa cynapium subsp. segetalis (Boenn.) Schübl. & G.Martens
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Кокорыш обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Бесараб С.В. Растения I класса опасности. Памятка по идентификации // Хабр — habr.com, 16 июля 2021, 22:13
Література
[правіць | правіць зыходнік]- Сімановіч Л. Г. Какорыш // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 435.
- Енциклопедія українознавства . У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович . — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя »-«НТШ »; 1954—1989, 1993—2000.
- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кокорыш обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Пятрушка сабачая звычайная (Aethusa cynapium) // Аграрная энцыклапедыя
- Aethusa cynapium L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)